Заходне-Канектыкуцкі дзяржаўны ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, кампус якой знаходзіцца ў горадзе Данберы, штат Канектыкут, ЗША.

Заснаваны ў 1903 годзе як педагагічны каледж і з'яўляецца часткай сістэмы універсітэта штата.

Універсітэт складаецца з чатырох школ: школы бізнесу, школы мастацтваў і навук, школы прафесійных студый і школы візуальных і выканальніцкіх мастацтваў.

ВНУ прапануе 38 бакалаўрскіх праграм, 15 магістарскіх праграм і 2 праграмы аспірантуры.

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Канектыкут

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Канектыкута