Банавенту́ра (, сапраўднае імя Джавані дэ Фіданца, , ; 1221, Баньярэджа, Лацыа, Папская дзяржава — 15 ліпеня 1274, Ліён, Францыя) — сярэдневяковы тэолаг, францысканскі схаласт, генерал францысканскага ордэна, кардынал (з 1273), называецца серафіцкім доктарам (Doctor Seraphicus). Каталіцкай царквой прылічаны да ліку святых (1482 год) і да дактароў касцёла (1587).

Біяграфія Банавентура, ён жа Джавані дэ Фіданца, нарадзіўся прыкладна ў 1221 годзе ў Баньярэджа, недалёка ад Вітэрба, які тады быў часткай Папскай дзяржавы. Пра яго дзяцінства амаль нічога не вядома, акрамя імёнаў яго бацькоў, Джавані дэ Фіданца і Марыі дэ Рытэлі«St. Bonaventure». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.. Паводле легенды, Джавані нарадзіўся вельмі слабым дзіцем, і маці, баючыся за яго жыццё, прынесла зарок, што калі ён выздаравее, то яна прысвеціць свайго сына на службу Богу. Немаўля прынеслі да святога Францішка з Асізі, які ў натхненні сказаў: «О, шчаслівы лёс!» (). Гэта выратаванне ад смерці па малітвах Францішска Асізскага стала асноўнай матывацыяй для напісання потым яго біяграфіі Банавентурам.

У 1243 годзе ўступіў у Ордэн святога Францішка, прыняўшы імя Банавентура. Вывучаў філасофію і тэалогію ў Парыжскім універсітэце, дзе стаў доктарам тэалогіі. Пасля ўзначаліў францысканскую кафедру. Будучы генералам Ордэна Меншых Братоў, кіраваў ім мудра і разважліва. Праз пэўны час быў прызначаны генералам ордэну, сёмым у гісторыі. Разумеючы, што ўсе браты не могуць дакладна пераймаць прыклад Св. Францішка, Банавентура адаптаваў манаскі ідэал да рэальнага жыцця і дзейнасці братоў, якія займаліся рознымі формамі апостальства, зрабіўшы пры гэтым прынцыповы націск на адукацыйную і навуковую дзейнасць. Дзякуючы гэтаму многія францысканцы ўзначалілі ўніверсітэцкія кафедры, а Ордэн даў свету значную колькасць навукоўцаў. Кіраваў францысканцамі на працягу сямнаццаці гадоў настолькі паспяхова, што яго пачалі называць другім заснавальнікам супольнасці.

У 1273 быў названы кардыналам і біскупам Альбана. Стаўшы кардыналам, быў выкліканы ў Рым, дзе на даручэнне Папы заняўся падрыхтоўкай Другога Ліёнскага сабору, і памёр за некалькі дзён да яго заканчэння 15 ліпеня 1274 года.

Напісаў шмат прац па філасофіі і тэалогіі. Акрамя гэтага, апрацаваў і напісаў два творы, у якіх апісвае жыццё Св. Францішка. Банавентура разам з Тамашам Аквінскім з'яўляецца адным з галоўных прадстаўнікоў схаластыкі.

Святому Банавентуры нададзены тытул Doctor seraphicus — Серафімскі доктар.

Шанаванне Быў кананізаваны ў 1484 годзе Папам Сікстам IV. Успамін 15 ліпеня. Ён лічыцца апекуном тэолагаў, працаўнікоў і грузчыкаў.

Працы Commentaria in IV libros Sententiarum («Каментарыі на 4 кнігі Сентэнцый»). Itinerarium mentis in Deum («Праводнік душы да Бога»). Reductio artium in theologiam («Аб звядзенні навук да багаслоўя»). Breviloquium («Кароткае чытанне»). Soliloquium de quatuor mentalibuserciseitiis («Маналог аб чатырох духоўных практыкаваннях»). Lignum vitae («Дрэвы жыцця»). De Triplici via («Патройны шлях»).

Літаратура Святы Банавентура, біскуп і доктар Касцёла, catholic.by

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія святыя Катэгорыя:Філосафы Францыі Катэгорыя:Філосафы Італіі Катэгорыя:Кардыналы Італіі Катэгорыя:Філосафы XIII стагоддзя Катэгорыя:Дактары Касцёла Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя Катэгорыя:Кананізаваныя ў XV стагоддзі Катэгорыя:Алхімікі Катэгорыя:Багасловы паводле алфавіта Катэгорыя:Філосафы паводле алфавіта Катэгорыя:Святыя францысканцы Катэгорыя:Францысканцы Італіі Катэгорыя:Генеральныя міністры Ордэна францысканцаў Катэгорыя:Кардыналы Грыгорыя X