Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт () — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Дарэм, штат Нью-Гэмпшыр, ЗША.
Быў заснаваны і зарэгістраваны ў 1866 годзе як каледж у горадзе Гановер, пераехаў у Дарэм у 1893 годзе і прыняў сваю цяперашнюю назву ў 1923 годзе.
Па стане на 2018 год аб'яднаныя кампусы зрабілі Нью-Гэмпшырскі ўніверсітэт буйнейшай дзяржаўнай універсітэцкай сістэмай у штаце. Гэта таксама самая дарагая ВНУ ў ЗША, якая фінансуецца дзяржавай.
Структура Каледж інжынерыі і фізічных навук Каледж свабодных мастацтваў Каледж навук аб жыцці і сельскай гаспадаркі Школа прыкладных навук Каледж здароўя і сацыяльных паслуг Філіял у Манчэстэры Школа аспірантуры Каледж бізнесу і эканомікі Школа права Школа публічнай палітыкі Школа марскіх навук і інжынерыі акіяна
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Нью-Гэмпшыр
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Нью-Гэмпшыра