Ві́ктар Эры́сэ (, ; нар. , , Біская, Іспанія) — іспанскі кінарэжысёр і сцэнарыст. Найбольш вядомы сваімі двума мастацкімі фільмамі: «» (1973), які многія лічаць адным з найвялікшых іспанскіх фільмаў, і «Поўдзень» (1983).
Біяграфія Віктар Эрысэ нарадзіўся 30 чэрвеня 1940 года ў , правінцыя Біская (Іспанія). Вывучаў права, паліталогію і эканоміку ў Мадрыдскім універсітэце. У 1963 годзе наведваў , дзе вывучаў рэжысуру.
Напачатку сваёй кар’еры Эрысэ працаваў кінакрытыкам, пішучы рэцэнзіі для іспанскага кіначасопіса «Nuestro Cine», а таксама зняў серыю кароткаметражных фільмаў. У 1973 годзе ёе дэбютаваў у вялікім кіно з фільмам «», які быў высока ацэнены крытыкамі і стаў пераломным момантам у гісторыі іспанскага кіно.
Эрысэ быў сярод тых кінематаграфістаў, якія жылі пры франкісцкім рэжыме. На момант выхаду яго першага фільма ў 1973 годзе Франсіска Франка ўсё яшчэ быў пры ўладзе. Адна з рэчаў, якімі вядомы «», — гэта выкарыстанне сімвалізму, дзеля адлюстравання жыцця ў Іспаніі пры кіраванні Франка. Размяшчэнне фільма ў 1940 годзе, на пачатку праўлення Франка, было рызыкай для Эрысэ, улічваючы, што фільм «не быў прапагандысцкай патугай, у якой непахісныя франкісты перамагалі злых рэспубліканцаў, што забіваюць святароў».
Праз дзесяць гадоў Эрысэ напісаў сцэнарый і паставіў фільм «Поўдзень» (1983). Карціна, заснаваная на апавяданні , была высока ацэнена крытыкамі і была прадстаўлена ў асноўным конкурсе 36-га Канскага кінафестывалю.
Трэцяй поўнаметражнай працай Эрысэ стаў дакументальны фільм «Сонца айвы» (1992). Фільм апавядаў пра жыццё іспанскага мастака і яго спробы адлюстраваць айвавае дрэва, якое расце ў яго садзе. Фільм атрымаў Прыз журы і Прыз ФІПРЭСІ на Канскім кінафестывалі 1992 года.
Эрысэ займаўся распрацоўкай (і павінен быў стаць рэжысёрам) фільма «», экранізацыі , але прадзюсар перадаў праект рэжысёру Фернанда Труэба. Гэтая адмова стала «вялікім расчараваннем» для Эрысэ.
У 2010 годзе ён быў сябрам журы Канскага кінафестывалю. На кінафестывалі ў Лакарна ў 2014 годзе Эрысэ быў узнагароджаны прэміяй «» за прыжыццёвыя дасягненні.
У 2023 годзе, праз трыццаць гадоў пасля яго апошняга поўнаметражнага фільма, выйшла новая карціна Эрысэ «».
Фільмаграфія Кароткаметражныя фільмы На тэрасе (En la Terraza, 1961) Старонкі страчанага дзённіка (Páginas de un diario perdido, 1962) Страчаныя дні (Los días Perdidos, 1963) Між рэйкамі (Entre Vías, 1966) Alumbramiento (2002)
Поўнаметражныя фільмы (El espíritu de la colmena, 1973) Поўдзень (El Sur, 1983) Сонца айвы (El sol del membrillo, 1992) (Cerrar los ojos, 2023)
Іншае (Los desafíos, 1969; фрагмент) (фрагмент «») (фрагмент)
Спадчына Працы Эрысэ, у якіх фігуруюць дзеці, поўныя мар і цягі да фантастычнага падчас Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, у далейшым аказалі ўплыў на Гільерма дэль Тора і яго фільмы «Хрыбет д’ябла» і «Лабірынт фаўна».
Крыніцы
Літаратура Arocena C. Víctor Erice. Madrid: Ediciones Cátedra, 1996 Ehrlich L.C. The cinema of Víctor Erice: an open window. Lanham: Scarecrow Press, 2000 Latorre J. Tres décadas de El espíritu de la colmena. Madrid: Ediciones Internacionales Universitarias, 2006 Cerrato R. Víctor Erice: el poeta pictórico. Madrid: Ediciones JC, 2006
Спасылкі Віктар Эрысэ на сайце «Internet Movie Database»
Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры XXI стагоддзя Катэгорыя:Кінарэжысёры Іспаніі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты XXI стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты Іспаніі Катэгорыя:Выпускнікі Камплутэнсэ