Су́бар — ялова-хваёвы або шыракаліста-хваёвы лес, у якім пераважае хвоя, а елка і дуб складаюць дамешак у першым ярусе дрэвастою або ўтвараюць другі ярус ці добра развіты падлесак. Тэрмін мае народнае паходжанне.

Субар фарміруецца, у параўнанні з борам, на больш багатых і ўвільготненых супясчаных і пясчаных глебах з праслойкамі суглінку або падасланых марэнай. У субары звычайна развіты падлесак.

На тэрыторыі Беларусі субары з дамешкамі елкі пашыраны ў у паўночнай і цэнтральнай частках (Беларускае Паазер’е, Беларуская града), з дубам і ляшчынай — на Палессі і Перадпалессі. Бары з дамешкамі елкі і дуба пашыраны на паўночным усходзе Польшчы, у тым ліку ў Белавежскай пушчыŚwierkowo-dębowy bór mieszany.

Субары займаюць прамежкавае, пераходнае становішча паміж тыповай тайгой, чыстымі хваёвымі барамі і лесастэпамСуборь // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области] — Благовещенск, 2009. — С. 236. — 232 с..

Крыніцы

Літаратура

Суборь // Словарь ботанических терминов / И. А. Дудка, С. П. Вассер, И. Н. Голубинский и др.; Под общ. ред. И. А. Дудки. — Киев: Наук. думка, 1984. — 307 с.; 24 см.

Спасылкі Типы леса // Экология, лес и почва

Катэгорыя:Геаграфічная тэрміналогія