Макар Аляксандравіч Шніп (нар. ) — беларускі гісторык. Спецыяліст па гісторыі палітычных падзей 1508 года ў Вялікім Княстве Літоўскім. Дырэктар Ліцэя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 2014—2019 гадах. Кандыдат гістарычных навук (2010).
Біяграфія У 1998 годзе скончыў Ліцэй БДУ, у 2003 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2003—2007 гадах навучаўся ў аспірантуры БДУ. У 2010 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Унутрыпалітычны канфлікт 1508 г. у Вялікім княстве Літоўскім у кантэксце міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе».
У 2003—2005 і 2007—2008 гадах выкладаў на кафедры гісторыі Беларусі Старажытнага часу і Сярэдніх вякоў гістфака БДУ. З 2007 года намеснік дырэктара па выхаваўчай працы, у 2014—2019 гадах — дырэктар Ліцэя БДУ. З 2019 года ў Інавацыйнай кампаніі Promwad Парку высокіх тэхналогій.
У 2005—2006 гадах стажыраваўся ў Інстытуце гісторыі права Варшаўскага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць Напрамкі даследаванняў: унутры- і знешнепалітычная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім у пачатку XVI стагоддзя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага