Культурна-асветніцкі саюз палякаў горада Прылукі (, ) — грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае этнічных палякаў горада Прылукі Чарнігаўскай вобласці Украіны. Створана 22 красавіка 2002, афіцыйна зарэгістравана 7 мая таго ж года. Намаганнямі членаў саюза ў Прылуках з 22 верасня 2002 года функцыянуе рымска-каталіцкая царква.

Члены арганізацыі рэгулярна збіраюцца для святкавання дзён Незалежнасці Польшчы (11 лістапада), Палоніі і палякаў, якія пражываюць за межамі Польшчы (2 мая), Канстытуцыі Польшчы (3 мая) і іншых.

У лістападзе 2005 выйшаў першы нумар украінска-польскай газеты «Арлінае племя» (, ). Выданне з’явілася пры актыўнай падтрымцы арганізацыі.

Ініцыятар стварэння і старшыня арганізацыі — Неаніла (Неля) Станіславаўна БацішчаваКоли у серці дві вітчизни… / Галина Глущенко, газета «Град Прилуки». 24 жовтня 2012.

Крыніцы

Літаратура Коли у серці дві вітчизни… Культурно-просвітницька спілка поляків м. Прилуки. 2002–2012 рр / Неоніла Батіщева. Прилуки, 2012, 48 сторінок.

Спасылкі Одна доля — дві Батьківщини, а в серці — біль Польщі та України / Сніжана Божок, газета «Чернігівщина» № 41 (369) від 11 жовтня 2012.

Катэгорыя:Арганізацыі Украіны Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2002 годзе Катэгорыя:Польская дыяспара