Санта-Барбара () — акруга ў Паўднёвай Каліфорніі, ЗША. Акруговы цэнтр — горад Санта-Барбара, найбуйнейшы горад — Санта-Марыя. Насельніцтва акругі — 421 625 чалавек (перапіс 2006 года).

Геаграфія Па дадзеных Бюро перапісу насельніцтва ЗША агульная плошча — 9,813.5 км², з якіх 7089 км² — землі і 2725 км² — вада. Чатыры з астравоў Чанел — Сан-Мігель, Санта-Круз, Санта-Роза і Санта-Барбара — размешчаны ў акрузе Санта-Барбара. Яны складаюць большую частку Нацыянальнага парку Чанел-Айлендс (які таксама ўключае ў сябе востраў Анакапа ў акрузе Вентура).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Акругі Каліфорніі