«Уладар пярсцёнкаў» () — серыя з трох эпічных прыгодніцкіх фэнтэзі-фільмаў рэжысёра Пітэра Джэксана, заснаваная на аднайменным рамане Дж. Р. Р. Толкіна. Кінатрылогія складаецца з фільмаў «Уладар пярсцёнкаў: Брацтва пярсцёнка» (2001), «Уладар пярсцёнкаў: Дзве вежы» (2002) і «Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля» (2003).
Вытворчасцю і распаўсюджваннем фільмаў займалася кампанія «New Line Cinema» сумесна з «». Прадзюсарамі кінатрылогіі выступілі , Пітэр Джэксан, Фрэн Уолш і , над сцэнарыем працавалі Фрэн Уолш, Філіпа Боенс і Пітэр Джэксан. У акцёрскі ансамбль фільма ўвайшлі Элайджа Вуд, Іэн Мак-Келен, Ліў Тайлер, Віга Мортэнсен, Шон Эсцін, Кейт Бланшэт, Джон Рыс-Дэвіс, Крыстафер Лі, , , Арланда Блум, Х’юга Уівінг, , Шон Бін і іншыя.
Падзеі кінатрылогіі адбываюцца ў выдуманым свеце Серадзем’я. Гісторыя апавядае пра Цёмнага Лорда Саўрана, які некалі згубіў Адзіны Пярсцёнак, у якім утрымлівалася частка ягонай душы і ягонай магутнасці. Цяпер ён шукае яго, каб вярнуць сабе ўладу над светам. Тым часам даўно страчаны Пярсцёнак знаходзіцца і трапляе да хобіта Фрода Торбінса. Цяпер лёс Серадзем’я вісіць на валаску. Фрода і восем яго сутаварышаў распачынаюць небяспечнае падарожжа да — адзінага месца, дзе Пярсцёнак можа быць знішчаны. Пасля распаду Брацтва, Фрода даводзіцца працягваць падарожжа са сваім верным сябрам і каварным . Тым часам Арагорн, спадчыннік прастола Гондара ў выгнанні, разам з эльфам Легаласам, гномам Гімлі, хобітамі і Піпінам і чараўніком Гандальфам аб’ядноўваюцца, каб выратаваць Вольныя Народы Серадзем’я ад сіл Саўрана і згуртаваць іх у Вайне за Пярсцёнак, каб дапамагчы Фрода, адцягнуўшы ўвагу Саўрана.
Тры фільмы здымаліся адначасова, здымкі адбываліся на радзіме рэжысёра ў Новай Зеландыі з 11 кастрычніка 1999 года па 22 снежня 2000 года. Гэта быў адзін з самых маштабных і амбітных кінапраектаў за ўсе часы, бюджэт кінатрылогіі склаў 281 мільён долараў (што на 2022 год эквівалентна 494 мільёнам долараў). Прэм’ера першага фільма серыі адбылася 10 снежня 2001 года ў кінатэатры «» у Лондане; прэм’ера другога фільма адбылася 5 снежня 2002 года ў ў Нью-Ёрку; прэм’ера трэцяга фільма адбылася 1 снежня 2003 года ў ў Уэлінгтане. Пашыраныя версіі кожнага фільма выпускаліся праз год пасля выхаду ў кінатэатрах.
«Уладар пярсцёнкаў» лічыцца важнай вяхой у кінавытворчасці і значнай падзеяй у развіцці жанру фэнтэзі ў кіно. Кінатрылогія атрымала вялікі фінансавы поспех і па сённяшні дзень уваходзіць у лік самых касавых фільмаў усіх часоў з сумарнымі зборамі ў 2,991 мільярда долараў. Усе тры фільмы атрымалі шырокае прызнанне крытыкаў і гледачоў, якія высока ацанілі акцёрскую ігру, рэжысуру, сцэнарый, мастацкую пастаноўку, музычнае суправаджэнне, эмацыйную глыбіню, наватарскія спецэфекты і вернасць зыходнаму матэрыялу. Серыя атрымала мноства ўзнагарод, сярод якіх 17 прэмій «Оскар», у тым ліку за Найлепшы фільм за «Вяртанне караля». У 2021 годзе фільм «Брацтва пярсцёнка» быў абраны Бібліятэкай Кангрэса для захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў ЗША як «культурна, гістарычна або эстэтычна значны».
Крыніцы
Катэгорыя:Кінатрылогіі Катэгорыя:Фэнтэзійныя кінасерыі Катэгорыя:Прыгодніцкія кінасерыі Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы ЗША Катэгорыя:Прыгодніцкія фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы ЗША Катэгорыя:Фэнтэзійныя фільмы Новай Зеландыі Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Экранізацыі твораў Джона Рональда Руэла Толкіна Катэгорыя:Фільмы Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Фрэн Уолш Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Філіпы Боенс Катэгорыя:Фільмы па сцэнарыях Пітэра Джэксана Катэгорыя:Фільмы кампаніі New Line Cinema