Паланга () — горад у заходняй Літве, на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, утварае гарадское самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета. Вядомы літоўскі курорт. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Жамойць. Гісторыя Археалагічныя знаходкі сцвярджаюць, што чалавечыя паселішчы з’явіліся тут 5000 гадоў таму. У Х стагоддзі ў гэтых мясцінах жылі куршскія плямёны. Упершыню Паланга згадана ў тэўтонскіх хроніках пад 1253 годам.
Паселішча мела важнае стратэгічнае значэнне, тут быў выхад Вялікага Княства Літоўскага да Балтыйскага мора, акрамя таго, Паланга знаходзілася паміж Тэўтонскім ордэнам з поўдня і Лівонскім ордэнам з поўначы. Згодна з паданнем у Паланзе жыла Бірута, жонка Кейстута, маці Вітаўта. Тэўтонскае войска некалькі разоў разбурала паселішча, але пасля Грунвальдскай бітвы Паланга канчаткова засталася ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1773-1775 года Паланга была ў трыманні віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага.
thumb|left|Палац Тышкевічаў
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Паланга ўвайшла ў 1795 у склад Віленскай губерні, у 1796 — у склад Літоўскай губерні, у 1801 — у склад Літоўска-Віленскай губерні (1801—1840). У 1819 годзе прыморскае мястэчка Паланга з акругай са складу Цельшаўскага павета былі перададзены ў склад Курляндскай губерні, але ў 1827 годзе зноў вернуты ў склад Літоўска-Віленскай губерні, а пасля 23 красавіка 1829 зноў уключана ў склад Курляндскай губерніМатериалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния... С. 22..
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай уладарамі паселішча былі Патоцкія, Несялоўскія, а ў 1824 годзе яго набыў Міхал Тышкевіч. Паланга належала Тышкевічам да 1940 года. У 1919-1921 гадах Паланга ўваходзіла ў склад Латвіі. Тэрытарыяльную спрэчку паміж Літоўскай Рэспублікай і Латвіяй разглядаў міжнародны суд Лігі Нацый і з 21 сакавіка 1921 года горад быў перададзены Літве. У 1933 годзе Паланга атрымала статус горада.
У 1897 годзе Тышкевічы пабудавалі тут выдатны палац, у якім пасля рэстаўрацыі ў 1963 годзе размясціўся музей бурштыну.
Насельніцтва
Спорт ФК Паланга — футбольны клуб. Гарадскі стадыён па футболу.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
Літаратура
Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Генерального штаба. Ковенская губерния / сост. Д. Афанасьев. — Санкт-Петербург: Общественная польза, 1861. — 745 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Населеныя пункты Клайпедскага павета Катэгорыя:Масальскія Катэгорыя:Тышкевічы