Гірчо́ўнік татарскі, гірчоўнік похвенны — у крыніцы пад назвай Conioselinum vaginatum (Conioselinum tataricum) шматгадовая травяністая расліна з роду сямейства .
Батанічнае апісанне Расліна мае прамастаячае сцябло вышынёй 50—150 см, цыліндрычнай формы, каленчата сагнутае ў вузлах, з чаргавана размешчаным складаным трохкутным перыстым лісцем. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Суквецце сабрана ў пэндзлік. Кветкі памерам да 1 см ад белага да чырвонага колеруConioselinum tataricum Hoffm. . Цвіце ў чэрвені — ліпені. Пладанашэнне ў жніўніГірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі . Плод — голы бліскучы віслаплоднік, які пры выспяванні распадаецца на 2 палавіны з 5-ю крылаткамі.
Жыццёвае асяроддзе Гірчоўнік татарскі расце ў вільготных месцах на берагах яроў, рэк і ручаёў, сярод кустоў ці на лясных палянах, на лугах.
Арэал Еўрасібірскі тайговы від, распаўсюджаны ў Сярэдняй (ўсход) і Усходняй (поўнач) Еўропе і Сібіры. На тэрыторыі Беларусі знаходзіцца ў асобных ізаляваных месцах паблізу паўднёва-заходняй мяжы арэалу. Вядомы ў Верхнядзвінскім, Віцебскім, Валожынскім, Лёзненскім, Ашмянскім і Смаргонскім раёнах. Маюцца старыя гербарныя зборы з Горацкага раёна Магілёўскай вобласці.
Ахова
Расліна ахоўваецца ў наступных краінах і рэгіёнах:
Беларусь Уладзімірская вобласць Валагодская вобласць Усходняя Фенаскандыя Кастрамская вобласць Латвія Ліпецкая вобласць Маскоўская вобласць Мурманская вобласць Украіна Закарпацкая вобласць Украіны Эстонія Яраслаўская вобласць
Літаратура — С. 64.
Спасылкі Гірчоўнік татарскі ў Чырвонай кнізе Беларусі
Выява
Катэгорыя:Парасонавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі