Пармелія баразнаватая (Parmelia sulcata) — від лішайнікаў роду сямейства . Адзін з самых распаўсюджаных на антрапагенных тэрыторыях сінантропных відаў.

Апісанне Слаявіна няправільна-разеткападобная, 5-15 см дыяметрам. Лопасці 3-4 мм шырынёй і 5-20 мм даўжынёй, выемкавыя, цесна сабраныя або злёгку разбежныя, тупыя на канцах. Зверху слаявіна блакітнавата-шэрая або зелянява-шэрая, сеткавата-маршчыністая, з сарэдыямі; знізу чорная, густа пакрытая да канцоў лопасцяў чорнымі, простымі або галінаванымі рызінамі. Апатэцыі карычневыя, з увагнутым дыскам дыяметрам да 2 см, з карычневым увагнутым дыскам і суцэльным, пазней вышчэрбленым краем, сустракаюцца не вельмі часта. Парафізы злепленыя, простыя ці разгалінаваныя. Сумкі шырокабулавападобныя, 40-50×20-22 мкм. Споры эліпсоідныя, часта з аднаго канца завужаныя, 13-15×5,5 — 6 мкм, з патоўшчанымі сценкамі, даволі часта бываюць недаразвітыя.

Хімічны склад Пры нанясенні на слаявіну раствора гідраксіду калію яна жоўкне.

Прысутнічаць другасныя метабаліты: атранарын, хлоратранарын, кансалацынавая, салацынавая і лабаравая кіслоты.

Распаўсюджанне і экалогія Расце на ствалах і галінах лісцевых і іглічных дрэў, а таксама на апрацаванай драўніне і камяністым субстраце, як правіла, у добра асветленых месцах.

Гэты від можа трываць забруджванне паветра і расці ў гарадах.

Сустракаецца ў Афрыцы, Аўстралазіі, Еўропе, Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, арктычнай і антарктычнай зонах.

Значэнне і прымяненне з’ядаецца зрэдку, адначасна з іншымі лішайнікамі.

Класіфікацыя Унутрывідавых таксонамі віду з’яўляюцца:

Літаратура

Катэгорыя:Пармеліевыя