Нідэрла́ндцы, або гала́ндцы (, ) — еўрапейскі народ, карэннае насельніцтва Нідэрландаў. Агульная колькасць (2023 г.) — 13 830 200 чалавекDutch.
Продкамі галандцаў былі германцы, якія перасяліліся на тэрыторыю Нідэрландаў у 1 тысячагоддзі да н. э. Ужо да VIII — IX стст. на аснове мясцовых франкскіх дыялектаў склалася старажытная галандская мова. Аднак найважнейшую ролю ў вылучэнні асобнага галандскага этнаса і яго адасаблення ад блізкіх па мове фламандцаў адыграла васьмідзесяцігадовая Нідэрландская рэвалюцыя, у выніку якой узнікла Рэспубліка Злучаных правінцый, дзе насельніцтва знаходзілася пад значным уплывам Рэфармацыі.
Мясцовае грамадства развівалася ў духу так званай «польдарнай мадэлі», што прадугледжвала высілкі кожнага чальца для агульнай справы, права яго голасу пры прыняцці рашэнняў, шанаванне прыватнага жыцця. Гэта мадэль сфарміравалася ў далёкім мінулым, калі стварэнне і падтрыманне польдараў патрабавала супрацоўніцтва і дасягнення кампрамісу. Але яна застаецца актуальнай і ў нашы дні, што выяўляецца ў палітыцы, усталяванні сацыяльных сувязей, паўседзённым жыцці.
Галандцы — адзін з першых еўрапейскіх народаў, які перажыў урбанізацыю, спажывецкую рэвалюцыю, перайшоў ад двухразовага да чатырохразовага дзённага харчавання. Сучасная народная культура вызначаецца фестывалямі, што спалучаюць старыя і новыя традыцыі.
Паходжанне Непасрэднымі продкамі галандаў былі старажытныя германцы, якія мігрыравалі на тэрыторыю краіны каля 750 г. да н. э.Dutch DNA: are the Dutch actually Dutch? У часы Цэзара Рэйн з’яўляўся натуральнай мяжой паміж германцамі і галамі. Адным з найбуйнейшых германскіх народаў былі батавы. Пасля няўдалага паўстання супраць рымлян у 69 — 70 гг. яны саступілі месца іншым плямёнам. У ранняе сярэднявечча значная частка тэрыторыі Нідэрландаў была занята фрызамі і франкамі. Лічыцца, што да VIII — IX стст. на аснове мясцовых франкскіх дыялектаў сфарміравалася старажытная галандская моваHet Oudnederlands.
У X ст. у складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі вылучылася графства Галандыя, якое ў перыяд свайго росквіту заняло землі паўночнага захаду Нідэрландаў. Астатнія тэрыторыі ўваходзілі ў шэраг дробных аўтаномных дзяржаў. Яны былі аб’яднаны Карлам V у Сямнаццаць правінцый, якія перайшлі да іспанскай галіны Габсбургаў. У гады Нідэрландскай рэвалюцыі паўночныя правінцыі ператварыліся ў Рэспубліку Злучаных правінцыйDe Opstand, а Паўднёвыя Нідэрланды засталіся ў складзе імперыі Габсбургаў і пазней сталі асобнай дзяржавай Бельгіяй.
Вылучэнню галандцаў у асобную нацыю садзейнічала не толькі барацьба за палітычную незалежнасць, але таксама распаўсюджванне пратэстантызму. У гады Рэфармаыі большасць насельніцтва Злучаных правінцый прыняла кальвінізмProtestantism in the Low Countries. Рэспубліка з’яўлялася важным прыстанкам для пратэстантаў розных плыняў, якія ратаваліся ад пераследу ў іншых краінах Еўропы. Гэта адасобіла галандцаў ад вельмі блізкіх па мове і культуры фламандцаў, што падчас Контррэфармацыі падтрымалі каталіцызмThe history of Belgium.
Культура
Заняткі У перыяд позняга сярэднявечча ўключэнне тэрыторыі Нідэрландаў у склад Бургундыі, а потым імперыі Габсбургаў садзейнічала надзвычайна хуткаму эканамічнаму і дэмаграфічнаму ўздыму раней маланаселеных сельскіх зямель. У выніку ўрбанізацыі ў 1514 г. 44 % насельніцтва пражывала ў нядаўна заснаваных гарадах. Сучасныя даследаванні рэшткаў з позніх сярэднявечных пахаванняў сведчаць пра істотныя змены ў харчаванні і ладзе жыцця гараджан у параўнанні з сялянаміRachel Schats, IJk van Hattum, Lisette M. Kootker, Menno L.P. Hoogland, Andrea L. Waters-Rist Diet and urbanisation in medieval Holland. Studying dietary change through carious lesions and stable isotope analysis. Гэта таксама паўплывала на заняткі мясцовых жыхароў, якія былі вымушаны пераходзіць ад сельскай гаспадаркі да рамяства, мараходства, прамысловага рыбалоўства, гандлю і г. д.
Асаблівасцю нідэрландскай сельскай гаспадаркі з’яўляецца яе ранні інтэнсіўны характар. З XII ст. пашырэнне сельскагаспадарчых угоддзяў адбывалася дзякуючы асушэнню нізінных зямель і фарміраванню польдараўThe remarkable history of polder systems in The Netherlands, прыдатных для развіцця жывёлагадоўлі. Супольнае рэгуляванне польдараў і абарона ад паводак аб’ядноўвала сялян не толькі паміж сабою, але і з жыхарамі суседніх невялікіх гарадоў, што адначасова з’яўляліся спажыўцамі іх прадукцыі, а таксама наймаліся на працу ў сезон збору ўраджая. Пабудаваныя каналы служылі важнымі транспартнымі артэрыямі, паколькі да індустрыяльнай рэвалюцыі перавоз па вадзе каштаваў у 10 разоў танней, чым па сушыThe Dutch used to be capitalist farmers, the 19th century forced them into family farming. У перыяд так званага «залатога веку» ў XVII ст. сяляне ўжо не задавальнялі попыт на таннае збожжа, але бралі на адкорм жывёлу, якую завозілі з Даніі і паўночнай Германіі, вырошчвалі кармавыя культуры і гароднінуDonald J. Harreld The Dutch Economy in the Golden Age (16th — 17th Centuries). Такім чынам сялянскія гаспадаркі былі шчыльна звязаны з рынкам. Падвышэнне колькасці беззямельных сем’яўRichard Paping The rise of landless households in the Dutch countryside ca. 1600—1900, especially in the nineteenth century вымушала іх чальцоў займацца адыходніцтвам для працы ў гарадах або браць надомную працу для вытворчасці пражы, перапрацоўкі малака, салення рыбы і г. д. Надомнымі рабочымі часцяком выступалі жанчыны і дзеці. У XIX ст. індустрыялізацыя прывяла да пралетарызацыі многіх хатніх гаспадарак.
Росквіт гарадской рамеснай вытворчасці таксама прыпаў на «залаты век». Так, Лейдэн нароўні з французскім Ліёнам ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых цэнтраў тэкстыльнай вытворчасці ў Еўропе. Выраб тканін ажыццяўляўся па сістэме «водпуску», пры якім ткачы і залежныя ад іх рабочыя атрымлівалі прывазную сыравіну ад купцоў, якія плацілі здзельна за працу (купец захоўваў за сабой права ўласнасці на сыравіну на працягу усяго працэсу). Калі ў Лейдэне перапрацоўвалі пераважна поўсць, то ў Харлеме — лён. Амстэрдам славіўся вытворчасцю цукру. Колькасць прафесій стала пашыралася. У XVIII ст. большасць рамесных галін адчула заняпад. У XIX ст. яны былі выціснуты прамысловасцю. Тым не меней, некаторыя традыцыйныя рамёствы захаваліся да нашых дзён — вытворчасць сыру, шкла, ювелірнай прадукцыі, ганчарства і г. д.
Галандцы здаўна былі вядомыя як выдатныя мараплаўцы. Дзякуючы гэтаму ў «залаты век» яны здолелі пабудаваць жыццяздольную гандлёвую, а потым каланіяльную імперыю, якая праіснавала да сярэдзіны XX ст.Dutch Exploration And Colonization Славутыя галандскія мараплаўцы: Вілем Янсзан, Абел Тасман, Вілем Карнеліс Схаўтэн, Якаб Рогевен і інш. Адным з найбольш паспяховых камерцыйных прадпрыемстваў, што дзейнічала ў заморскіх краінах, стала Галандская Ост-Індская кампанія. Аднак яе запісы паказваюць, што каманды галандскіх суднаў камплектаваліся не толькі з галандцаў. На іх служылі выхадцы з розных краін Еўропы і АзііDutch Golden Age wasn’t all that Dutch. Нешта падобнае можна ўбачыць і сёння. Галандскія маракі звычайна маюць высокую кваліфікацыю і імкнуцца заняць афіцэрскія пасады. У выніку ў галандскім флоце працуе толькі каля 5000 галандскіх маракоў і каля 22 500 маракоў іншых нацыянальнасцейDutch shipping — Maritime labour market.
Яшчэ адным даўнім традыцыйным заняткам, звязаным з морам, было рыбалоўства. Прамысловае рыбалоўства пачало развівацца прыкладна з XIII ст. Яго поспехі былі абумоўлены выкарыстаннем устойлівых суднаў haringbuis з вялікім корпусам і ўмяшчальным трумам, шырокіх сетак і працэсам хуткага свежавання і засолу рыбы адразу на караблі. Судны ўмяшчалі да 30 рыбакоў, якія праводзілі ў моры каля 8 тыдняў да вяртання ў порт. У XV ст. крызіс здабычы рыбы ля берагоў Сканіі, дагэтуль асноўнага раёна лову селядцоў, спрыяў хуткаму росквіту здабытчыкаў з Галандыі, Зеландыі і ФландрыіThe Fishy History of Dutch Herring. Да XVII ст. лоў і гандаль салёнымі селядцамі сталі настолькі важнымі, што некаторыя гарады накшталт Энкхёйзена памяшчалі выявы гэтых рыбін на свае гербы. Занятак рыбалоўствам быў прыцягальны як для саміх рыбакоў, так і купцоў, паколькі не рэгуляваўся дзяржавай да 1857 г.L. van Hoof, N.A. Steins, S. Smith, M. Kraan Change as a permanent condition: A history of transition processes in Dutch North Sea fisheries Пасля Другой сусветнай вайны лоў рыбы перастаў адыгрываць вызначальную ролю ў эканоміцы Нідэрландаў. Устойлівае развіццё прыбярэжнага лову патрабуе ўкаранення новых тэхналогій і адукацыі, што ў сваю чаргу значна змяняе сацыяльнае аблічча галандскага рыбака.
Паселішчы міні|Канал і гарадскі мур Утрэхта, малюнак 1622 г. Ужо ў першай палове XVII ст. гарадское насельніцтва Нідэрландаў перавысіла сельскае. Прычым на прыбярэжных землях урбанізацыя адбывалася хутчэй, чым у аддаленых ад мораRichard Paping General Dutch Population development 1400—1850. Паходжанне галандскіх гарадоў рознае. Амстэрдам, найбуйнейшы горад краіны, узнік у канцы XII ст. як рыбацкая вёска вакол плаціны на рацэ Амстэл, што адлюстравана ў яго першапачатковай назве AmstelledammeHistory of Amsterdam. Яго ўзбуйненне тлумачыцца развіццём рачнога і марскога гандлю. Вельмі падобная гісторыя ў РотэрдамаHistory of Rotterdam. Горад Гаага вырас вакол графскага замка, пабудаванага ў XIII ст. Дэлфт быў заснаваны ў XII ст. на землях, адваяваных у вады. З самога пачатку свайго існавання ён быў вядомы як рамесны цэнтр. Тут захаваўся найстаражытнейшы галандскі бровар (1210 г.)A Timeline of the City of Delft: 1100—1836. Але асноўную славу ён набыў у XVII ст. дзякуючы вырабу фаянсавага посуду.
Цэнтры многіх галандскіх гарадоў захавалі першапачатковую структуру, калі дамы знаходзяцца не ўздоўж вуліц, а каналаў, цэнтральныя пляцы адносна невялікія, галоўным будынкам на іх з’яўляецца ратуша. У сярэднявеччы і пазней пераважалі будынкі з драўляным каркасам, якім пагражалі пажары. Тым не меней, нават у Амстэрдаме захаваліся пабудовы падобнага тыпу. У XVII ст. асноўным будаўнічым матэрыялам стала цэгла. У выніку Рэфармацыі галандцы адмовіліся ад упрыгожвання касцёлаў і вонкавай раскошы палацаў. Дамінуючымі стылямі сталі паладыянства і класіцызм. Дамы нават заможных гараджан выглядалі сціпла. У Амстэрдаме яны былі ад 7,6 м да 9 м шырынёй і ад 4 да 6 паверхаў з упрыгожанымі франтонамі, звернутымі да вуліцы ці канала. Шматкватэрных жытлаў не ўзводзілі. Звычайна ў адным доме жыла адна сям’я. Гарадскі дом выкарыстоўваўся не толькі для жылля, а таксама для гаспадарчых і дзелавых спраў. Падвалы і гарышчы служылі камерцыйнымі складаміClassicism And City Planning In The Netherlands. Сапраўдны выбух архітэктурнай разнастайнасці здарыўся ўжо ў XX ст., калі сфарміравалася знакамітая амстэрдамская школа архітэктараў.
Рэзкай мяжы паміж гарадскімі і сельскімі паселішчамі не існуе. Прамежак паміж імі займае вёска (dorp). Часцяком яна дастаткова ўрбанізавана і адрозніваецца ад малога горада не памерамі ці колькасцю насельніцтва, а гістарычным статусам і формай адміністравання. Вёскамі таксама прынята называць часткі гарадоў, напрыклад у Амстэрдаме, які быў пабудаваны паміж 1923 г. і 1925 г. як раён з бетоннымі дамаміBetondorp — Amsterdam, Netherlands. Звычайна вёскі маюць раскіданую і лінейную планіроўку. У Паўднёвай Галандыі і Зеландыі можна сустрэць колавую планіроўку, уласцівую для вёсак, што ўзніклі вакол касцёла, узведзенага на дамбе. Болей набліжаны да сельскага іншы тып паселішча — бюрцхап (buurtschap, літаральна «вёсачка»). Ён мае раскіданую планіроўку, часцяком не мае цэнтра і ўяўляе некалькі гаспадарак, аб’яднаных адной назвай. Нарэшце, фермерскія гаспадаркі могуць знаходзіцца асобна ад вёсак і бюрцхапаў і такім чынам уяўляць самастойны дробны тып паселішча.
Класічны сялянскі дом Hallehuise ўяўляе сабою пабудову з доўгім калідорам, які падзяляе дом на дзве паловыArchitecture of the Netherlands. Людзі і свойская жывёла знаходзіліся ў ім пад адным дахам. Вузкія праходы або працоўныя памяшканні з’яўляліся буферам паміж жылымі памяшканнямі, хлявом і стайняй.
Кухня міні|Вулічнае спажыванне селядца