Чына льналістая, чына горная — у крыніцы пад назвай (Lathyrus linifolius ці Lathyrus montanus) — від раслін сямейства бабовыя (Fabaceae).
Апісанне
Шматгадовая зялёная травяністая расліна з доўгім патоўшчаным у вузлах карэнішчам і прамым вузкакрылатым сцяблом вышынёй 15-85 см. Лісце парна-перыстаскладанае з паўстрэлападобнымі прыліснікамі і 2-4 парамі прадаўгавата-эліпсападобных лісточкаў. Кветкі ружова-лілова-чырвоныя ў кароткіх верхавінкавых гронках. Чашачка званочкападобная з няроўнымі зубцамі. Флаг венчыка з сеткай цёмных жылак, падоўжна-авальны, адгіб яго з выемкай на верхавінцы. Плод — падоўжна-лінейны завостраны на канцы (спелы — чорны) струк. Насенне шарападобнае, гладкае, чырванавата-бурае.
Пашырэнне Атлантычна-еўрапейскі лясны рэліктавы від, знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах і астраўных месцах росту за ўсходняй мяжой арэала. Месцы росту: хваёвыя (пераважна сасновыя) лясы, хмызнякі, лясныя паляны і ўзлескі. Расце невялікімі групамі і адзіночнымі экземплярамі.
Біялогія і экалогія Расліна геафіт. Цвіце ў чэрвені, пладаносіць у ліпені. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.
Выкарыстанне Каштоўная кармавая і дэкаратыўная расліна.
Ахова Від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Абараняецца таксама ў Латвіі.
Літаратура
Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 Stevens P.F.: Angiosperm Phylogeny Website/Fabaceae (ang.). 2001. Germplasm Resources Information Network (GRIN). Władysław Matuszkiewicz: Przewodnik do oznaczania zbiorowisk roślinnych Polski. Warszawa: Wyd. Naukowe PWN, 2006. ISBN 83-01-14439-4.
Катэгорыя:Чына Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Травы