Фларыдскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Талахасі, штат Фларыда.
Агульная характарыстыка Гэта старэйшы элемент сістэмы дзяржаўных універсітэтаў штата Фларыда. Універсітэт складаецца з 16 каледжаў і больш за 110 цэнтраў, устаноў, лабараторый і інстытутаў, якія прапануюць больш за 360 праграм навучання. У 2021 годзе ва ўніверсітэце навучалася 45 тысяч студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і 130 краін свету. Гадавы бюджэт універсітэта складае больш за 2 мільярда долараў ЗША, а гадавы эканамічны эфект — 14 мільярдаў долараў ЗША.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж гуманітарных навук Каледж адукацыі Каледж музыкі Каледж сацыяльнай работы Школа танцаў Каледж прыгожых мастацтваў Каледж сувязі і інфармацыі Школа інфармацыі Школа дзяржаўнага кіравання і палітыкі Школа гасціннасці Каледж бізнесу Каледж медсястрынства Каледж права Каледж сацыяльных навук і палітыкі Школа тэатра Каледж крыміналогіі і крымінальнага правасуддзя Каледж інжынерыі Каледж кінематаграфічных мастацтваў Каледж медыцыны Школа камунікацый Школа камунікатыўных навук і парушэнняў Школа прадпрымальніцтва Школа фельчарскай практыкі
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Фларыда
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Фларыды