Паўднёва-Каралінскі медыцынскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная вышэйшая навучальная ўстанова, якая месціцца ў горадзе Чарлстан, штат Паўднёвая Караліна.
Агульная характарыстыка Унімверсітэт быў адкрыты ў 1824 годзе як невялікі прыватны каледж, прызначаны для падрыхтоўкі лекараў, і з тых часоў заснаваў бальніцы і медыцынскія ўстановы па ўсім штаце. Гэта адна з найстарэйшых пастаянна дзеючых школ медыцыны ў Злучаных Штатах і найстарэйшая на Поўдні.
Вучэльня пашырылася ў дзяржаўны універсітэт з медыцынскім цэнтрам і шасцю каледжамі для падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне аховы здароўя, біямедыцынскіх навукоўцаў і іншага персаналу сферы аховы здароўя. Яна таксама працуе як даследчы цэнтр і мае ўласную агульнадаступную бальніцу.
Структура Універсітэт складаецца з дэпартаментаў: анестэзіі і перыаперацыйнай медыцыны, біяхіміі і малекулярнай біялогіі, біястатыстыкі і эпідэміялогіі, клетачнай і малекулярнай фармакалогіі і эксперыментальнай тэрапіі, параўнальнай медыцыны, дэрматалогіі, сямейнай медыцыны, медыцыны, мікрабіялогіі і імуналогіі, неўралогіі, акушэрства і гінекалогіі, афтальмалогіі, артапедычнай хірургіі, оталарынгалогіі, хірургіі галавы і шыі, паталогій і лабараторнай медыцыны, педыятрыі, псіхіятрыі і паводніцкіх навук, радыяцыйнай анкалогіі, радыялогіі, хірургіі, рэгенератыўнай медыцыны і клеткавай біялогіі, а таксама ўралогіі.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны Катэгорыя:Медыцынскія ўніверсітэты