Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбія ў штаце Паўднёвая Караліна.

З'яўляецца галаўной ўстановай Сістэмы Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта.

Агульная характарыстыка Гэта флагман сістэмы вышэйшай адукацыі штата і яго буйнейшы ўніверсітэт па колькасці студэнтаў. Яго галоўны кампус займае больш за 145 га ў цэнтры горада Калумбія — сталіцы штата.

Тут захоўваецца самая вялікая калекцыя Роберта Бёрнса і шатландскіх літаратурных матэрыялаў за межамі Шатландыі і самая вялікая ў свеце калекцыя Эрнэста Хемінгуэя.

Заснаваны ў 1801 годзе як Паўднёва-Каралінскі каледж, універсітэт сёння прапануе больш за 350 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра і доктара ў 14 каледжах і школах.

Гісторыя 1801 — Паўднёва-Каралінскі каледж 1866 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт 1880 — Паўднёва-Каралінскі каледж сельскай гаспадаркі і механікі 1882 — Паўднёва-Каралінскі каледж 1888 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт 1890 — Паўднёва-Каралінскі каледж 1906 — Паўднёва-Каралінскі ўніверсітэт

Структура Каледжы і школы Каледж мастацтваў і навук Школа бізнесу Каледж адукацыі Каледж інжынерыі і вылічальнай тэхнікі Школа аспірантуры Каледж гасціннасці, рознічнага гандлю і спартыўнага менеджменту Каледж інфармацыі і камунікацый Школа права Школа медыцыны ў Калумбіі Школа медыцыны ў Грынвілі Школа музыкі Каледж медсястрынства Каледж фармацыі Школа грамадскага здароўя Каледж сацыяльнай работы Ганаровы каледж

Універсітэцкая сістэма Сістэма Паўднёва-Каралінскага ўніверсітэта — гэта сістэма дзяржаўных універсітэцкіх кампусаў і ўстаноў адукацыі (напаўсамастойных універсітэтаў і каледжаў), створаная ў 1957 годзе для пашырэння адукацыйных магчымасцей жыхароў Паўднёвай Караліны, а таксама пашырэння ахопу Паўднёва-Каралінскім ўніверсітэтам усяго штата. Сістэма ўключае ў сябе флагманскі навукова-даследчы кампус у Калумбіі, 3 старэйшыя кампусы і 4 рэгіянальныя кампусы: галоўны кампус (універсітэт) ў Калумбіі (заснаваны ў 1801 годзе) кампус (універсітэт) у паўночнай частцы штата (1967) кампус (універсітэт) у Эйкене (1961) кампус (каледж) у Боферце (1959) кампус (каледж) у Ланкастары (1959) кампус (каледж) у Самтэры (1966) кампус (каледж) у Юніяне (1965) кампус (каледж) Салкехаці ў Алендэйле і Валтэрбара (1965)

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўднёвая Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўднёвай Караліны