Місісіпскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца каля горада Оксфард у штаце Місісіпі.

Агульная характарыстыка Гэта старэйшы дзяржаўны ўніверсітэт штата і самы вялікі па колькасці студэнтаў.

24 лютага 1844 года заканадаўчы сход штата Місісіпі заснаваў універсітэт, і праз чатыры гады ён прыняў першыя 80 студэнтаў.

Падчас Грамадзянскай вайны ўніверсітэт дзейнічаў як шпіталь Канфедэрацыі і ледзь пазбег разбурэння войскамі генерала Гранта.

У 1962 годзе падчас руху за грамадзянскія правы ва універсітэцкім кампусе адбыліся расавыя бунты, калі прыхільнікі сегрэгацыі спрабавалі перашкодзіць залічэнню афраамерыканскага студэнта Джэймса Мэрэдыта.

Універсітэт цесна звязаны з пісьменнікам Уільямам Фолкнерам і кіруе яго былым домам, які разам з абсерваторыяй Барнарда і гістарычным раёнам Лісэй-Серкл унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў ЗША.

Сёння ўніверсітэт кіруе адзіным у ЗША заводам па вытворчасці канабіса, зацверджаным Упраўленнем па кантролі за харчовымі прадуктамі і лекамі ЗША.

Яго медыцынскі цэнтр правёў першую перасадку лёгкіх і сэрца ад жывёлы да чалавека.

Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 10 губернатараў штатаў, 5 сенатараў ЗША, кіраўнікі урада і лаўрэаты Нобелеўскай прэміі. Іншыя выпускнікі атрымалі такія ўзнагароды, як Эмі, Грэмі і Пулітцэраўская прэмія.

Структура Каледж вольных мастацтваў Школа права Школа інжынерыі Школа адукацыі Школа медыцыны Школа фармацыі Школа бізнес-адміністравання Школа журналістыкі і новых медыяў Школа медсястрынства Школа прафесій у галіне здароўя Школа стаматалогіі Школа бухгалтарскага ўліку Школа прыкладных навук Школа аспірантуры ў галіне медыцынскіх навук

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Місісіпі

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Місісіпі