Паўночна-Каралінскі ўніверсітэт у Грынсбара () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Грынсбара ў штаце Паўночная Караліна.

Агульная характарыстыка Універсітэт прапануе больш за 100 праграм бакалаўрыяту, 61 праграму магістратуры і 26 доктарскіх праграм.

Ён таксама з'яўляецца сядзібай мастацкага музея, які змяшчае адну з буйнейшых у ЗША калекцый сучаснага амерыканскага мастацтва.

Вучэльня была створана як жаночы каледж 18 лютага 1891 года як дзяржаўная нармальная і індустрыяльная школа, якая адкрылася 5 кастрычніка 1892 года. Школа забяспечвала навучанне бізнэсу, бытавым навукам і педагогіцы. Першая група студэнтаў налічвала 223 асобы, а штат выкладчыкаў — 15 асоб у першы навучальны год. Гэта першая і адзіная дзяржаўная ўстанова адукацыі ў штаце, заснаваная з мэтай навучання жанчын. У 1949 годзе яна стала буйнейшай жаночай навучальнай установай у ЗША.

Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж візуальных і выканальніцкіх мастацтваў Міжнародны ганаровы каледж Школа бізнесу і эканомікі Школа адукацыі Школа здароўя і навук аб чалавеку Школа медсястрынства Школа нананавукі і нанаінжынерыі Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Паўночная Караліна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Паўночнай Караліны