Алабамскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Таскалуса ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Універсітэт заснаваны ў 1820 годзе і быў адкрыты для студэнтаў у 1831 годзе. Ён з'яўляецца старэйшым і буйнейшым дзяржаўным універсітэтам штата.
Універсітэт прапануе праграмы навучання ў 13 акадэмічных каледжах і школах, якія дазваляюць атрымаць ступені бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара. Адзіная дзяржаўная школа права ў штаце знаходзіцца менавіта ў Алабамскім ўніверсітэце. Іншыя акадэмічныя праграмы, недаступныя ў іншых месцах у Алабаме, уключаюць праграмы ў галіне антрапалогіі, камунікацый і навук аб інфармацыі, металургічнай інжынерыі, музыкі, раманскіх моў і сацыяльнай працы.
Будучы адным з першых дзяржаўных універсітэтаў, створаных яшчэ ў пачатку ХІХ стагоддзя на тагачаснай паўднёва-заходняй мяжы Злучаных Штатаў, універсітэт пакінуў значны след у гісторыі штата, рэгіёна і дзяржавы за апошнія два стагоддзі. Вучэльня была цэнтрам актыўнасці падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША і руху за грамадзянскія правы.
Структура Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Каледж камунікацыі і навук аб інфармацыі Каледж навук аб грамадскім здароўі Каледж бесперапыннага навучання Каледж адукацыі Каледж інжынерыі Школа аспірантуры Ганаровы каледж Каледж навук аб атачэнні чалавека Школа права Каледж медсястрынства Школа сацыяльнай працы
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы