Го Вэй (), храмавае імя Тайцзу ; 10 верасня 904 — 22 лютага 954) — заснавальнік і першы імператар .

Біяграфія Быў сынам Го Цзяня, прэфекта Шуньчжоу (сучасны раён , Пекін). Яго бацька неўзабаве быў забіты людзьмі генерала (дынастыя Тан), якія заваявалі Шуньчжоу. Вельмі хутка памерла і яго маці.

Малога Го Вэя ўзяў на выхаванне мясцовы ваенны. Ужо падлеткам Го Вэй пачаў захапляцца алкаголем і гульнямі, часта ўдзельнічаў у бойках. У 17-гадовым узросце, уцякаючы ад арышту, пераехаў у і неўзабаве пайшоў у войска аднаго з палкаводцаў Лі Цуньсюя.

Пасля абвяшчэння ў 923 годзе Го Вэй, здольны да матэматыкі, стаў афіцэрам. Таксама ён захапляўся гістарычнымі працамі, у прыватнасці «Вясновымі і восеньскімі аналамі ».

У 927 годзе імператар Лі Сыюань асабіста ўзначаліў паход супраць паўстанцаў пад правадырствам . Го Вэй быў сярод тых, хто першымі скарылі сцены (сучасная правінцыя Хэнань). Генерал , пад камандаваннем якога служыў Го Вэй заўважыў яго схільнасць да літаратуры і даручыў яму кіраўніцтва ваеннай канцылярыяй. З тых часоў малады Го Вэй карыстаўся павагай сярод большасці генералаў і міністраў.

Перажыўшы звяржэнне двух дынастый ( і ), Го Вэй стаў ваенным дарадцам , заснавальніка . Аднак у 948 годзе на пасад узышоў малалетні Лю Чэн’ю, і Го Вэй пачаў рыхтавацца да звяржэння ўлады. Яму ўдалося рэалізаваць свае планы ў пачатку 951 года, калі ён адхіліў ад пасаду Лю Чэн’ю і абвясціў аб стварэнні новай дынастыі — Позняй Чжоу.

Ён стаў першым імператарам кітайскага паходжання у Паўночным Кітаі з 923 года. Праводзіў рэформы, накіраваныя на зніжэнне падатковай нагрузкі на сялян. Перыяд яго панавання лічыцца ўдалым, аднак ён быў непрацяглым — ужо праз тры гады Го Вэй памёр ад хваробы. На троне яго замяніў Чай Жун, пляменнік, які выхоўваўся ў сям’і імператара.

Дэвізы праўлення

Гуаншунь (廣順) 951—954 Сяньдэ (顯德) 954

Літаратура

Старая гісторыя пяці дынастый, гл. 110, 113 Гістарычныя запісы Пяці дынастый, гл. 11, 19, 70

Катэгорыя:Кіраўнікі X стагоддзя