Обернскі ўніверсітэт у Мантгомеры () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Мантгомеры ў штаце Алабама.
Агульная характарыстыка Заснаваны актам заканадаўчага органа штата Алабама ў 1967 годзе, ён кіруецца Саветам папячыцеляў Обернскага ўніверсітэта як частка сістэмы гэтага даследчага ўніверсітэта.
Універсітэт прапануе больш за 90 праграм навучання, якія вядуць да атрымання ступеняў бакалаўра, магістра, спецыяліста і доктара.
U.S. News паставіла Обернскі ўніверсітэт у Мантгомеры на 22-е месца сярод рэгіянальных універсітэтаў на Поўдні па якасці выкладання студэнтаў і на 38-е месца сярод дзяржаўных універсітэтаў Поўдня.
Структура Каледж бізнэсу Каледж адукацыі Каледж медсястрынства і навук аб здароўі Каледж гуманітарных і сацыяльных навук Каледж прыродазнаўчых навук
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Алабама
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Алабамы