Мікіта Алегавіч Лаўрэцкі (нар. 1994, Мінск) — беларускі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр, лаўрэат шэрагу нацыянальных і міжнародных прэмій. Кінакрытык, журналіст «Як тут жыць», «Мастацтва Кіно», «The Village», «Афіша Daily» і інш.
Біяграфія Скончыў Мінскую гімназію № 42, вучыўся ў Ліцэі БДУ, скончыў з залатым медалём. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі.
У 2015 годзе ўдзельнік фестывалю кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile — першае месца ў намінацыі «Найлепшы беларускі фільм» за кінавыяву «Дзень нараджэння ў Мінску». У гэтым жа годзе, у лістападзе, стаў удзельнікам XXII Міжнароднага кінафестываль «Лістапад», дзе ўзяў узнагароду за найлепшы ігравы фільм («Беларускі псіхапат») у нацыянальным конкурсе.
З 2018 года — магістр кіназнаўства (БДАМ).
Фільмаграфія 2012 — «TO RUTH» / «да Руфі» 2014 — «Дзень нараджэння ў Мінску» (кароткі метраж) 2015 — «Амерыкан бой» (кароткі метраж) 2015 — «Poetry» / «Паэзія» (кароткі метраж) 2015 — «Беларускі псіхапат» 2016 — «Каханне і партнёрства» 2016 — «Некалькі сцэн з маёй дзяўчынай Волечкай Кавалёвай» (кароткі метраж) 2016 — «Кінамантра» (міні-серыял) 2017 — «Синемагия» (міні-серыял) 2019 — «Мікіта Лаўрэцкі» 2019 — «Сашына пекла» 2019 — «Драма» (альманах у суаўтарстве з Юліяй Шатун і Аляксеем Свірскім) 2021 — «A Kid`s Flick» 2022 — «Берлога» 2022 — «Жарты пра вайну» (беларускі скончаны фільм) 2022 — «Спатканне ў Мінску» 2022 — «Забойства на Алібегава» (цікток-серыял)
Крыніцы
Спасылкі Мікіта Лаўрэцкі: Мне здаецца, цяпер самы час для такой рэвалюцыі… // Маладое кіно Беларусі Фестываль Лістапад-2015 https://seance.ru/articles/sashin-ad-interview/ https://www.youtube.com/@NikitaLavretski/featured
Катэгорыя:Кінарэжысёры Беларусі Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты Беларусі Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Акцёры Беларусі Катэгорыя:Акцёры паводле алфавіта