Віктар Іосіфавіч Кураш (нар. 28 красавіка 1958, в. Юхнавічы, Дзяржынскі раён) — дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь.
Біяграфія Нарадзіўся 28 красавіка 1958 года ў в. Юхнавічы Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
У 1983 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працоўную дзейнасць пачаў у 1983 годзе, працаваў на выкладчыцкай працы, у камсамольскіх органах у г. Мінску, у 1986—1995 гг. — памочнікам намесніка старшыні Мінгарвыканкама. З 1995 па 2007 гг. займаў пасаду начальніка ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама.
У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 2007 па 2013 гадах працаваў намеснікам Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. З 2015 года — дырэктар Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.
З 14 сакавіка 2017 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 сакавіка 2017 г. № 199 па 18 студзеня 2023 годаПастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2023 г. № 45 працаваў дырэктарам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь; грамата Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; грамата Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў; граматы міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзных, камсамольскіх органаў, рэлігійных і міжнародных арганізацый; юбілейныя медалі, нагрудныя знакі.