Іван-Міхаіл Робертавіч фон Віт () — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў з дваран лютэранскага веравызнання Эстляндскай губерні.

На дзяржаўнай службе з 1884 года. У 1886 годзе ў званні афіцэра выпушчаны з Паўлаўскага ваеннага вучылішча. З 1893 год паручнік у запасе, з 1908 года ў адстаўцы. Па пратэкцыі цесця Пятра Рыгоравіча Пагодзіна, былога мінскага і віленскага віцэ-губернатара, атрымаў месца маршалка шляхты.

Спачатку з 30 ліпеня 1899 па 7 чэрвеня 1906 года маршалак шляхты Лідскага паветаЛаўрэш Леанід. Маршалкі Лідскага павета // Лідскі Летапісец. 2020. № 2(90). С. 13-19., з 7 чэрвеня 1906 па 1915 год — маршалак шляхты Віленскага паветаТа­ма­ра Бай­ра­ша­у­скай­те. Ин­сти­тут пред­во­ди­те­лей дво­рян­ства в за­пад­ных гу­бер­ни­ях Рос­сий­ской им­пе­рии во вто­рой по­ло­ви­не XIX в. — на­ча­ле XX в. (Ви­лен­ская и Ко­вен­ская гу­бер­нии)*. Калежскі асэсар у 1900—1901 гадах, надворны саветнік у 1902—1906 гадах, калежскі саветнік у 1907—1910 гадах, стацкі саветнік у 1911—1916 гадах. Паводле іншай інфармацыі з 1912 года правадзейны стацкі саветнік.

Цесць таксама дамагаўся для яго прыдворнага звання камер-юнкера ў абыход віленскага губернскага маршалка Сымона Апалінаравіча Красоўскага.

Сям’я У шлюбе з Надзеяй Пятроўнай Пагодзінай (нар. 5 красавіка 1875 г.)http://maiak.by/news/stranitsy-istorii/usadby_berezovshchiny_zditovo_i_pogodiny.html Здитово и Погодины, дачкой мінскага і віленскага віцэ-губернатара Пятра Рыгоравіча Пагодзіна. Жонка была паэткайПИСАТЕЛЬНИЦЫ РОССИИ (материалы для биобиблиографического словаря). Составитель Ю. А. Горбунов.