Браніслаў Шва́рцэ (; , Лакрыст каля г. Дынан, Францыя — , Львоў) — дзеяч рэвалюцыйнага руху на Беларусі і ў Польшчы ў 1860-я гады.
Біяграфія Нарадзіўся 7 кастрычніка 1834 года ў французскай Брэтані. Яго бацька, Юзаф Шварцэ, удзельнічаў у паўстанні 1830-1831 гадоў і вымушаны быў выправіцца ў эміграцыю. Бунтоўны характар бацькі перадаўся сыну, які ў 1848 годзе ўдзельнічае ў еўрапейскай „вясне народаў”: 14-гадовы хлопец змагаецца на барыкадах Парыжа супраць караля Луі Філіпа ў імя Рэспублікі. У першы раз аказваецца за кратамі.
Скончыў у 1855 годзе інжынерную школу ў Парыжы. Пераехаў у Вену, дзе правёў два гады, будуючы аўстрыйскую чыгунку. У 1859 годзе ў Варшаве, а ўжо ў красавіку 1860 года ўладкаваўся ў французскую кампанію, якая будавала чыгунку Пецярбургска-Варшаўскую чыгунку. Браніслаў Шварцэ заняў пасаду памочніка будаўніка на станцыі Беласток.
Вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод сялян Гродзенскай губерні, стварыў Беластоцкую рэвалюцыйную арганізацыю і кіраваў ёй.
Прыхільнік апоры паўстання на народныя масы, на рэвалюцыйны саюз з рускім і інш. народамі. Арганізаваў выданне агітацыйнай літаратуры на беларускай мове («Гутарка старога дзеда» і інш.).
3 ліпеня 1862 года член Цэнтральнага нацыянальнага камітэта ў Варшаве па падрыхтоўцы паўстання, адзін з лідараў «чырвоных». Выступаў супраць «сепаратызму» К. Каліноўскага. 23 снежня 1862 года арыштаваны і зняволены ў Шлісельбургскую крэпасць, потым высланы ў Сібір, дзе супрацоўнічаў з нарадавольцамі.
3 1891 года ў Галіцыі, перакладаў на польскую мову творы М. Някрасава, А. Пушкіна. Аўтар успамінаў «Сем гадоў у Шлісельбургу» (1893) і інш. thumb|злева|Магіла на Лычакаўскіх могілках
Памёр у Львове. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў Катэгорыя:Сасланыя ў Сібір Катэгорыя:Члены Цэнтральнага нацыянальнага камітэта Катэгорыя:Выпускнікі Цэнтральнай школы Парыжа