Чатырнаццаць святых памочнікаў — у традыцыі Рымска-каталіцкага Касцёла чатырнаццаць старажытных святых, якія шануюцца як адзіная група з часоў эпідэміі чумы 1346—1349 гг.; іх шанаванне распаўсюдзілася з Германіі на іншыя краіны. Агульнае свята Чатырнаццаці святых памочнікаў — 8 жніўня — у новым календары (1969 г.) скасавана. Спіс святых:

Акакій (8 мая, 16 студзеня) Варвара (4 снежня) Віт (15 чэрвеня) Уласій Севастыйскі (3 лютага) Георгій Пераможца (23 красавіка) Дзіянісій Парыжскі (9 кастрычніка) Яўстафій (20 верасня) Кацярына Александрыйская (24 лістапада) Кірыяк (8 жніўня) Маргарыта (Марына) Антыяхійская (20 ліпеня) Панцеляймон (27 ліпеня) Хрыстафор (25 ліпеня) Эгідзій (1 верасня) Эразм (2 чэрвеня)

Спасылкі

Катэгорыя:Каталіцкія святыя * Катэгорыя:Групы каталіцкіх святых