II Гульні краін СНД () — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы, якія прайшлі з 4 па 14 жніўня 2023 года ў Беларусі. Усяго падчас гульняў разыгрываліся 246 камплектаў медалёў у 20 відах спорту.
Гульні праходзілі ў адкрытым фармаце, гэта значыць іх удзельнікамі маглі стаць прадстаўнікі краін, якія не ўваходзяць у СНД. Гэтым скарысталіся 13 дзяржаў.
Сімвалы і атрыбуты 13 сакавіка 2023 года на пасяджэнні аргкамітэта па забеспячэнні падрыхтоўкі і правядзення ў Беларусі міжнародных спартыўных спаборніцтваў зацвердзілі талісман і лагатып II гульняў краін СНД. Іх распрацоўкай займаўся Нацыянальны алімпійскі камітэт.
Лагатып спаборніцтва аб’яднаў традыцыйныя элементы — васьміканцовая зорка, якая расквітае ў васілёк — адзін з даўніх сімвалаў Беларусі. Лагатып выкананы пераважна ў сінім і блакітным — васільковых колерах, а таксама ў ім увасоблены і іншыя колеры алімпійскіх кольцаў — чорны, чырвоны, жоўты, зялёны.
Талісманам гульняў абраная рысь па імені Рыся. Узоры на целе талісмана натхнёныя творчасцю беларускай мастачкі Алены Кіш, якія адсылаюць да стылю народных размаляваных насценных дываноў.
Віды спорту Спаборніцтвы прайшлі па 20 відах спорту, у адпаведнасці са стандартамі сучаснай праграмы Летніх Алімпійскіх гульняў: Лёгкая атлетыка; Плаванне; Кулявая стральба; Стральба з лука; Сучаснае пяцібор’е; Цяжкая атлетыка; Мастацкая гімнастыка; Баявыя мастацтвы: Бокс; Тайскі бокс; Каратэ; Дзюдо; Самба; Барацьба: Вольная барацьба; Грэка-рымская барацьба; Жаночая барацьба; Камандныя віды спорту: Баскетбол 3х3; Валейбол; Пляжны валейбол; Гандбол; Міні-футбол; Пляжны футбол; Хакей на траве.
Гарады правядзення Мінск — лёгкая атлетыка, валейбол, гімнастыка мастацкая, стральба кулявая, пляжны футбол, баскетбол 3х3 (стрытбол), сучаснае пяцібор’е, міні-футбол Брэст — гандбол, плаванне Віцебск — тайландскі бокс Гомель — дзюдо Гродна — хакей на траве, цяжкая атлетыка Магілёў — стральба з лука, каратэ Барысаў — міні-футбол Жлобін — самба Маладзечна — пляжны валейбол Орша — бокс Салігорск — спартыўныя барацьба (вольная барацьба, барацьба грэка-рымская, барацьба жаночая)
Медальны залік гульняў КраінаЗолатаСрэбраБронзаРазам 1498950288 4878110236 282553106 10173562 7143253 2248 181827 13913 0527 031518 0112 0101 0044 0011 0000 0000 0000 0000 0000 0000 0000 0000 Станам на 13 жніўня 2023 года каманды Лівана, ААЭ, Пакістана, Бахрэйна, Малайзіі, Кувейта, Амана і Венесуэлы заставаліся без медалёў.
Заўвагі
Спасылкі Афіцыйны сайт Афіцыйны раздзел на сайце БелТА II Гульні краін СНД 2023 у Telegram II Гульні краін СНД 2023: краіны-ўдзельніцы ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень першы ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень другі ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень трэці ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень чацвёрты ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень пяты ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень шосты ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень сёмы ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень восьмы ФОТАРЭПАРТАЖ: II Гульні краін СНД. Дзень дзявяты Урачыстая цырымонія закрыцця II гульняў краін СНД у "Мінск-Арэне" Урачыстая цырымонія закрыцця II гульняў краін СНД у Беларусі
Катэгорыя:Жнівень 2023 года Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2023 годзе Катэгорыя:Садружнасць Незалежных Дзяржаў Катэгорыя:Міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы ў Беларусі