Рышард Керсноўскі (; ) — польскі гісторык, прафесар.
Біяграфічныя звесткі Паходзіў са шляхецкага роду Керсноўскіх герба «Побуг». Нарадзіўся ў 1925 годзе ў Вільні ў сям’і абшарніка і віленскага адваката Тадэвуша Керсноўскага і Ганны з Рымшаў, дзяцінства правёў у Вільні і ў Падварышках. Вучыўся ў Віленскай гімназіі імя Жыгімонта Аўгуста.
Прафесар Рышард Керсноўскі, быў членам Польскай акадэміі ведаў і Варшаўскага навуковага таварыства, напісаў 11 кніг і каля 200 артыкулаў, пераважна ў галіне нумізматыкі і гісторыі грошай у Сярэднявеччы.
Памёр у Варшаве ў 2006 годзе пасля цяжкай хваробы. Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках.
Выбраная бібліяграфія Pieniądz kruszcowy w Polsce wczesnośredniowiecznej, Warszawa 1960 Początki pieniądza polskiego, Warszawa 1962 Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich, Warszawa 1964 Wielka reforma monetarna XIII—XIV w., cz. I, Warszawa 1969 Pradzieje grosza, Warszawa 1975 Życie codzienne na Śląsku w wiekach średnich, Warszawa 1977 Moneta — świadek historii, Warszawa 1980 (wydanie II poprawione i uzupełnione, Warszawa 2006) Moneta w kulturze wieków średnich, Warszawa 1988 Niedźwiedzie i ludzie w dawnych i nowszych czasach. Fakty i mity (rozdział 23), Państwowy Instytut Wydawniczy, Warszawa 1990 Tam i wtedy. W Podweryszkach, w Wilnie i w puszczy. 1939—1945, Warszawa 1994 Nauka i pasja. 150 lecie działalności numizmatyków polskich, Częstochowa 1995
Крыніцы
Спасылкі Маёнтак Падварышкі і суседнія Гайцюнішкі — pawet.net
Катэгорыя:Керсноўскія