Суперкубак Італіі () — штогадовае клубнае змаганне ў італьянскім футболе, у якім спаборнічаюць чэмпіён Серыі A і ўладальнік Кубка Італіі апошняга сезона. Першапачаткова праводзіўся ў жніўні, за тыдзень да пачатку новага футбольнага сезона; аднак з сярэдзіны 2010-х гадоў стаў часам праводзіцца зімой — у снежні, або ў студзені наступнага года.

Гісторыя Суперкубак Італіі праводзіцца з 1988 года. У 1988—1992, 1994—2001, 2004—2008 і 2010 гадах турнір праводзіўся на полі каманды-пераможцы ў Серыі А. У 1993 і 2003 гадах прайшоў у ЗША, у 2002 годзе — у Лівіі, у 2009, 2011, 2012 і 2015 гадах — у Кітаі, у 2014 і 2016 гадах — у Катары, у 2018, 2019 і 2022 гадах — у Саўдаўскай Аравіі. У 2013 годзе прайшоў на полі каманды-ўладальніцы кубка Італіі.

Пераможцы КлубУладальнікУдзельнік матчаЮвентус9 (1995, 1997, 2002, 2003, 2012, 2013, 2015, 2018, 2020)8 (1990, 1998, 2005, 2014, 2016, 2017, 2019, 2021)Інтэрнацыянале8 (1989, 2005, 2006, 2008, 2010, 2021, 2022, 2023)4 (2000, 2007, 2009, 2011)Мілан7 (1988, 1992, 1993, 1994, 2004, 2011, 2016)5 (1996, 1999, 2003, 2018, 2022)Лацыа5 (1998, 2000, 2009, 2017, 2019)3 (2004, 2013, 2015)Рома2 (2001, 2007)4 (1991, 2006, 2008, 2010)Напалі3 (1990, 2014, 2025)3 (2012, 2020, 2023)Сампдорыя1 (1991)3 (1988, 1989, 1994)Парма1 (1999)3 (1992, 1995, 2002)Фіярэнціна1 (1996)1 (2001)Тарына1 (1993)Вічэнца1 (1997)ФК Балоння1 (2025)

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Футбол у Італіі Італія