Сульфаміламі́ды — сінтэтычныя процімікробныя лекавыя сродкі, вытворныя аміду сульфанілавай кіслаты. Адкрыты нямецкім бактэрыёлагам Герхардам Домакам у 1934—1935 гадах.
Агульная формула тыпу:
HN—CH—SONH—R,
дзе R — астаткі розных гетэрацыклічных злучэнняў.
Бясколерныя крышталі без паху, горкія на смак. Дрэнна раствараюцца ў вадзе, лепш — у арганічных растваральніках, растворах шчолачаў, у плазме крыві.
Падзяляюцца на прэпараты кароткага дзеяння (стрэптацыд, этазол, урасульфан і інш.), сярэдняга (напрыклад, сульфазін), працяглага дзеяння (напрыклад, сульфадыметаксін) і звышпрацяглага дзеяння. Характарызуюцца высокай процімікробнай актыўнасцю (напрыклад, норсульфазол, сульфадымезін, сульфазол і інш.).
Сульфаніламіды ўжываюцца пры бранхітах, пнеўманіях, цыстытах, урэтрытах, сальманелёзах і інш. Сульфамніламіды мясцовага ўжывання: альбуцын(пры хваробах вачэй), фталазол (пры кішэчных інфекцыях). Душаць рост і развіццё многіх відаў бактэрый (стрэптакокаў, ганакокаў і інш.), некаторых прасцейшых (напрыклад, узбуджальнікаў малярыі, таксаплазмозу), хламідый і інш.
Ўздзейнічаюць сульфаніламіды не толькі на мікраарганізмы, але і на арганізм чалавека. Некаторыя з іх (напрыклад, бутамід) здольныя зніжаць узровень цукру ў крыві, у сувязі з чым знайшлі прымяненне пры лячэнні цукровага дыябету. Могуць выклікаць пабочныя з’явы: алергічныя рэакцыі, млоснасць, ваніты, зніжэнне ўтрымання лейкацытаў у крыві, неўрыты, парушэнні функцыі нырак і інш.
Літаратура
Спасылкі Сульфаниламидные препараты // Справочниках MSD. Пользовательская версия Сульфаниламиды // Сетевое издание PHARMEDU
Катэгорыя:Лекавыя сродкі