__NOTOC__ 1 верасня — дзвесце сорак чацвёрты (дзвесце сорак пяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі 852: Архібіскуп Майнца Рабан Маўр асвяціў у Франкфурце базіліку Выратавальніка, на месцы якой потым з’явіўся Франкфурцкі сабор. 1057: Ісаак I Камнін стаў імператарам Візантыі. 1067: Бадуэн VI Фландрскі становіцца графам Фландрыі. 1435: Бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў. 1482: Крымскія татары на чале з Менглі-Гірэем разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон. 1804: Нямецкі астраном Карл Людвіг Хардынг адкрыў астэроід Юнону. 1827: У Расійскай імперыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы. 1870: Франка-пруская вайна: французскія войскі разбіты пад Седанам, імператар Напалеон III узяты ў палон. 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля». Адбылося першае выступленне ў друку Я. Коласа. 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцай у Бейруце. 1923: У Токіа адбыўся вельмі моцны землятрус, ахвярамі якога сталі дзесяткі тысяч чалавек. 1928: Албанія стала каралеўствам. 1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася першая ваенная кампанія II сусветнай вайны. 1944: Пачалі працаваць беларускія гімназіі ў Бельску і Гайнаўцы, беларуска-руская ў Беластоку і беларускія пачатковыя школы ва ўсёй Усходняй Беласточчыне, у 1945 г. гэтыя школы былі ліквідаваныя польскімі ўладамі. 1946: На рэферэндуме ў Грэцыі большасць насельніцтва прагаласавала за аднаўленне ў краіне манархіі. 1951: У Лондане адкрыўся першы супермаркет. Дагавор пра стварэнне блока АНЗЮС падпісаны ў Сан-Францыска. 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I. 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп’ютарны турнір па шахматах. 1971: Катар абвясціў сябе незалежнай дзяржавай. 1973: Тэрарыст у маўзалеі Леніна (Масква) узарваў бомбу — цела Леніна не было пашкоджана, загінула некалькі наведвальнікаў. 1977: Зацверджаны новы тэкст гімна СССР, з якога выключылі словы пра І. Сталіна. 1978: Пуск першага тралейбуса ў Віцебску 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі Boeing. 1985: Знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912 годзе. 1991: Аб’яўлены суверэнітэт Узбекістана. 1992: Адкрыты Чэрвеньскі раённы краязнаўчы музей. 1996: Спынена вяшчанне «Радыё 101,2» — адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі. 2004: Вывяржэнне вулкана Асама ў Японіі. 2007: У Полацку адкрыты помнік Усяславу Чарадзею. 2015: Адкрыты Верхнядзвінскі гісторыка-краязнаўчы музей.
Нарадзіліся
1743: Кароль Антоні Жэра, польскі і беларускі пісьменнік (пам. пасля 1798) 1751: Эмануэль Шыканедэр, нямецкі оперны спявак, імпрэсарыа, драматург і лібрэтыст (пам. 21.9.1812) 1887: Блез Сандрар, швейцарска-французскі пісьменнік 1895: Генрых Хёрле, нямецкі мастак 1896: Андрэ Юнебель, французскі рэжысёр 1900: Сымон Баранавых, беларускі празаік (пам. 10.11.1942) 1913: Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік (пам. 2002) 1933: Энн Рычардс, амерыканскі палітык 1935: Сэйдзі Адзава, японскі дырыжор 1937: Ален Джонс, брытанскі мастак 1940: Анні Эрно, французская пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі 1942: Іван Басюк, беларускі гісторык 1953: Андрэс Мустанен, эстонскі кампазітар, скрыпач 1953: Ахмад Шах Масуд, афганскі палявы камандзір 1956: Уладзімір Салодкі, беларускі спявак 1984: Людвіг Ёрансан, шведскі кампазітар
Памерлі
1159: Адрыян IV, Папа Рымскі 1715: Людовік XIV, кароль французскі 1715: Франсуа Жырардон, французскі мастак 1723: Дзмітрый Кантэмір, гаспадар малдаўскі 1938: Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар (нар. 24.12.1891) 1950: Карл Эдуард Сёэт, эстонскі паэт 1951: Вольс, французскі жывапісец, фотамастак
Святкуюць ААН: Сусветны Дзень міру Дзень Руху недалучэння Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Латвія, Малдова, Туркменістан, Расія: Дзень ведаў Сінгапур: Дзень настаўніка Славакія: Дзень Канстытуцыі Узбекістан: Дзень незалежнасці
901