Сумга́нская пячо́ра, Сумган-Кутук, Сумган (, ) — карставая пячора ў Башкартастане (Расія), адна з буйнейшых пячор Урала (самая буйная на Паўднёвым Урале). Помнік прыроды.
Пячора знаходзіцца на заходнім схіле хрыбта Кібіз, ва ўрочышчы Кутук, на Бельска-Нугушскім міжрэччы, у тоўшчах вапняку. Пачынаецца вусцем шахты глыбінёй 116 м. У зімовы перыяд на выступах шахты намярзае лёд, які не растае да лета. З узроўню 60 м з дна шахты ва ўсе бакі адыходзяць хады і галерэі, якія нярэдка ўтвараюць лабірынты. Агульная даўжыня хадоў пячоры складае 9860 м, плошча — 52,2 тыс. м², аб’ём — 350 тыс. м³, глыбіня — 130 м. Складаецца з 3-х ярусаў і вызначаецца вялікімі памерамі гротаў і багаццем нацечных утварэнняў.
Па дну пячоры працякае рака СумганУрочище Кутук (Урочище Кутук-Сумган) // ИАС «ООПТ России» . Маюцца падземныя азёры.
Літаратура
Спасылкі
Урочище Кутук (Урочище Кутук-Сумган) // ИАС «ООПТ России» Пещера Кутук-Сумган // Рускае геаграфічнае таварыства. Аддзяленне ў рэспубліцы Башкартастан Пещера Кутук-Сумган // Краеведческий Фонд «Наш Урал» Соколов Ю. В. СУМГАН, пещера // ГАУН РБ «Башкирская энциклопедия»
Катэгорыя:Геаграфія Башкартастана Катэгорыя:Пячоры Расіі Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды