Універсітэт Старога Дамініёна () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Норфалк у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка Назва вучэльні паходзіць ад мянушкі штата Вірджынія «Стары Дамініён», дадзенай штату каралём Англіі Карлам II за захаванне вернасці брытанскай кароне падчас грамадзянскай вайны ў Англіі.
Універсітэт быў заснаваны ў 1930 годзе як Норфалцкае аддзяленне Каледжа Уільяма і Мэры і цяпер з'яўляецца адным з буйнейшых універсітэтаў Вірджыніі. Універсітэт таксама налічвае каля 1000 замежных студэнтаў з 89 краін свету. Яго галоўны кампус займае 1,02 км2, якія знаходзяцца ў гарадскіх раёнах Ларчмоант, Хайленд-Парк і Ламбертс-Пойнт, прыкладна ў 8 км ад цэнтра Норфалка. Універсітэт прапануе 168 праграм бакалаўрыяту і магістратуры ўу сямі каледжах і трох школах. Універсітэт мае каля 124 000 выпускнікоў ва ўсіх 50 штатах ЗША і 67 краінах свету.
Структура Каледж мастацтваў і літаратуры Каледж прыродазнаўчых навук Каледж навук пра здароўе Школа навук аб дадзеных Каледж інжынерыі і тэхналогій Школа кібербяспекі Каледж бізнесу Каледж адукацыі і прафесійных студый Ганаровы каледж Школа аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі Катэгорыя:Норфалк (Вірджынія)