Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Норфалк у штаце Вірджынія.
Агульная характарыстыка Гэта гістарычна «чорны» ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы.
Установа была заснавана 18 верасня 1935 года як Норфалкскае падраздзяленне Вірджынскага саюзнага ўніверсітэта. 85 студэнтаў наведалі першыя заняткі, якія адбыліся ў 1935 годзе. У 1942 годзе вучэльня стала незалежнай і атрымала назву Норфалкскі політэхнічны каледж. Калі каледж атрымаў статус універсітэта ў 1979 годзе, генеральная асамблея штата змяніла яго назву на Норфалкскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Структура Школа бізнесу Школа адукацыі каледж вольных мастацтваў Каледж інжынерыі, навукі і тэхналогій Школа сацыяльнай працы Школа дадатковага навучання Ганаровы каледж Школа аспірантуры
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Вірджыніі Катэгорыя:Норфалк (Вірджынія)