Універсітэт Канкорд () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Атэнс у штаце Заходняя Вірджынія.
Гісторыя Вучэльня была заснавана 28 лютага 1872 года, калі заканадаўчы сход штата Заходняя Вірджынія прыняў Акт аб размяшчэнні філіяла дзяржаўнай нармальнай школы ў горадзе Канкорд-Чэрч у акрузе Мерсер. Гэтая вучэльня была заснавана ветэранамі, якія ў часе Грамадзянскай вайны ваявалі як на баку Саюза, так і Канфедэрацыі (, літаральна — «згода»).
Структура Каледж прафесійных і вольных студый Каледж прыродазнаўчых навук, матэматыкі і здароўя Аспірантура
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Заходняя Вірджынія
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Заходняй Вірджыніі