Шацк () — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шацкага раёна Разанскай вобласці. Заснаваны ў 1553 годзе.
Горад размешчаны на левым беразе ракі Шача (левы прыток ракі Цны), за 163 км ад Разані. Да 1923 года быў павятовым горадам Шацкага павета Тамбоўскай губерні.
Эканоміка: швейная фабрыка, лікёрагарэлачны завод, мясакамбінат, сантэхнічная база NovaFlex цэнтральнага рэгіёна, прадпрыемства «Шацктруб», лесанарыхтоўкі, турызм.
Насельніцтва
Вядомыя асобы Уладзімір Васілевіч Менер, савецкі геолаг.
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Разанскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1553 годзе