«Тэхнолаг» — былы беларускі жаночы баскетбольны клуб з горада Віцебск.

Назвы Віцебск (2005—2007) Тэхнолаг (2007—2008)

Статыстыка выступленняў Сезон Ліга Чэмпіянат Беларусі Кубак Заўвагі 2005/06 Вышэйшая ліга 5 н/у 2006/07 Вышэйшая ліга 6 н/у 2007/08 Вышэйшая ліга 6 н/у

Трэнеры

Алена Зубрыцкая (2005—2008)

Вядомыя баскетбалісткі За каманду выступалі сярэбраныя прызёркі чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) 2003 года Таццяна Жураўлёва (2005/06), Анастасія Кулажына (2005—2008), Вікторыя Макаранка (2005/06, 2007/08), Святлана Трукшаніна (2005/06), а таксама вядомыя беларускія баскетбалісткі Вольга Арлова (2006/07), Вольга Дубіцкая (2005—2007), Надзея Надзежка (2005/06), Валянціна Сідарэнка (2005—2008), Наталля Стальмаховіч (2006—2008), Таццяна Яцына (2006/07).

Спасылкі TECHNOLOG VITEBSK