Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Літл-Рок у штаце Арканзас.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1879 годзе як медыцынская школа. У 1950-х гадах яна была перайменавана ў Медыцынскі цэнтр Арканзаскага ўніверсітэта. Сучасную назву вучэльня атрымала ў 1980 годзе. Арканзаскі медыцынскі ўніверсітэт сёння з'яўляецца часткай сістэмы Арканзаскага ўніверсітэта і складаецца з шасці каледжаў, сямі інстытутаў, некалькіх даследчых цэнтраў, агульнадзяржаўнай сеткі грамадскіх адукацыйных цэнтраў і медыцынскага цэнтра.

Структура Каледж медыцыны Каледж фармацыі Каледж медсястрынства Каледж медыцынскіх прафесій Каледж грамадскага здароўя Школа аспірантуры

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Арканзас

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Арканзаса Катэгорыя:Медыцынскія ўніверсітэты Катэгорыя:Літл-Рок