Ю́рый Наву́маў, псеўданім Паскуда () — беларускі музыка. Другі вакаліст гурта Neuro Dubel. У гурце ўдзельнічаў з 1991 года.
18 чэрвеня 2019 года з трыма нажавымі раненнямі ў жывот Навумаў трапіў у бальніцу. Пасля некалькіх аперацый пагроза яго жыццю мінулаВакаліст Neuro Dubel Юрый Навумаў у рэанімацыі, на яго напалі з нажом, hrodna.life. Пасля ён сказаў, што параніў сябе сам.
8 верасня 2020 года трапіў у лякарню з падазрэннем на інсульт, у яго быў паралізаваны правы бок цела. Дактары высветлілі, што параліч стаў вынікам чэрапна-мазгавой траўмы. Амаль тыдзень музыка змагаўся за жыццё, але 14 верасня сканаўПамёр другі вакаліст гурта Neuro Dubel, Наша Ніва. Рэшта музыкантаў яшчэ не вырашыла, ці будзе гэта канчатковы распад гурта, які застаўся без вакалістаў.
Катэгорыя:Музыканты Беларусі Катэгорыя:спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Neuro Dubel