Сцюарт Эрнэст Пі́гат (; 28 мая 1910 г. — 23 верасня 1996 г.) — брытанскі археолаг і музеязнавец, спецыяліст па неаліту.

Біяграфія Нарадзіўся ў Хэмпшыры на поўдні Англіі. Пасля школы працаваў у музеі, удзельнічаў у археалагічных раскопках ва Уэльсе і на ўсходзе Англіі. Падчас II Сусветнай вайны служыў у Індыі, дзе займаўся вывучэннем мясцовай старажытнай гісторыі. У 1946 г. узначаліў кафедру археалогіі ў Эдынбургскім ўніверсітэце, якую паступова пераўтварыў у важны міжнародны цэнтр даследаванняў.

Нягледзячы на прыхільнасць да пашырэння навуковых метадаў археалогіі, з недаверам адносіўся да радыёвугляроднага аналізу. Вывучаў рух антыквараў на тэрыторыі Вялікабрытаніі, ранні колавы транспарт, вылучыў культуру Кулі ў Белуджыстане.

Спасылкі Stuart Piggott, 1910—1996 Piggott, Stuart, (1910—1996), archaeologist

Катэгорыя:Археолагі Вялікабрытаніі