Злавіць Кайдаша () — украінскі 12-серыйны тэлесерыял 2020 года. Яго стварыла кампанія «ПроКіно» для тэлеканала СТБ. Сюжэт тэлесерыяла заснаваны на аповесці класіка ўкраінскай літаратуры Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям'я». Прэм'ера серыяла адбылася 2 сакавіка 2020 года на тэлеканале СТБ. Нягледзячы на шалёны поспех серыяла, аўтары неаднаразова падкрэслівалі, што не плануюць ствараць другі сезон.
Сюжэт У аснове сюжэта — толькі фрагменты аповесці ўкраінскага пісьменніка Івана Нячуя-Лявіцкага «Кайдашава сям’я», падзеі якой адбываюцца ў 1860-я гады (праз некалькі гадоў пасля адмены прыгоннага права). Наталія Варажбіт унесла ў сюжэт шмат змяненняў у параўнанні з першакрыніцай: перанесла падзеі з ХІХ у ХХІ стагоддзе: у перыяд з 2000 на 2014 год, дадала шмат новых сюжэтных ліній. Падзеі серыяла разгортваюцца храналагічна: з 2005 па 2014 год. Асноўныя сюжэтныя лініі серыяла звязаны з адвечнай праблемай супрацьстаяння двух пакаленняў адной сям'і: бацькоў і дзяцей. У сюжэце прысутнічаюць разнастайныя драматычныя супрацьстаянні паміж усімі членамі сям'і; апагеем канфлікту стаў 2014 год, калі ў сям'і ўзніклі рознагалоссі наконт стаўлення да Еўрамайдана. Адзін з сыноў — Лаўрын, які ў цяжкія для Украіны часы дэманструе патрыятычныя погляды і далучаецца да барацьбы за незалежнасць, добраахвотнікам пайшоў на вайну абараняць Украіну ад расійскай агрэсіі. У той жа час іншы сын, Карп, заняў прарасійскую пазыцыю, абвінаваціўшы менавіта прыхільнікаў Майдана ў пачатку вайны на Данбасе і акупацыі Крыма Расіяй. 12-я серыя завяршаецца адкрытым фіналам.
Персанажы
Асноўныя Віктар Жданаў — Амелька (Амеллян) Кайдаш, бацька (аўтаслесар) Ірына Мак — Маруся (Марыя), маці (хатняя гаспадыня) Тарас Цымбалюк — Карп Кайдаш, старэйшы сын (аўтаслесар) Рыгор Бакланаў — Лаўрын Кайдаш, малодшы сын (будаўнік) Антаніна Хіжняк — Мотра (Матрона), старэйшая нявестка (бухгалтар сельсавета) Дарына Федына — Мелашка (Меланія), малодшая нявестка (школьніца, потым хатняя гаспадыня) Юлія Врублеўская — Таццяна, суседка Кайдашоў (хатняя гаспадыня)
Другарадныя Раман Ясіноўскі — Арцём, былы хлопец Мотры Алена Хол-Савальская — старшыня сельсавета, маці Арцёма Крысціна Федарак — Святлана, сакратар сельсавета Любоў Калеснікава — баба Палажка, бабуля Таццяны Ніна Набока — баба Параска, знахарка Яраслаў Безкаравайны — Васіль, сябар Карпа Андрэй Луцэнка — бацька Мотры Таццяна Крыжанаўская — маці Мотры Анатоль Сахно — бацька Мелашкі Наталія Варажбіт — маці Мелашкі
Спасылкі
Спіймати Кайдаша на тэлеканале СТБ Спіймати Кайдаша на VOD-платформі teleport.ua
Катэгорыя:Тэлеперадачы паводле алфавіта Катэгорыя:Тэлесерыялы Украіны Катэгорыя:Камедыйныя тэлесерыялы Украіны