Мячэт Кул-Шарыф — галоўная джума-мячэць рэспублікі Татарстан і горада Казані (з 2005 года), размешчаная на тэрыторыі Казанскага крамля. Адна з галоўных славутасцяў горада.
Пачаткова была пабудавана ў Казанскім крамлі ў XVI стагоддзі. Названы ў гонар імама Кул-Шарыфа, які служыў там. Мела 8 мінарэтаў у форме купалоў і шатроў. Канструкцыя мячэці была традыцыйнай для Волжскай Булгарыі, і гэтаксама ўтрымоўвала элементы ранняга Адраджэння і Атаманскай архітэктуры. У 1552 годзе, падчас штурму Казані Кул-Шарыф была разбурана рускімі войскамі.
У 1996 пачалося аднаўленне. Урачыстае адкрыццё мячэці 24 ліпеня 2005 года адзначыла пачатак святкавання тысячагоддзя Казані.
Катэгорыя:Суніцкія мячэці Катэгорыя:Мячэці Расіі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Казані Катэгорыя:З’явіліся ў 2005 годзе