Цэнтр беларускай супольнасці і культуры ў Вільні (арыг. Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні), таксама Беларускі дом — некамерцыйная арганізацыя беларусаў у Літве. Размяшчаецца ў будынку па адрасе Віленская вуліца, 20 (Vilniaus g. 20).

Цэнтр стварае прастору для беларускіх праектаў і ініцыятыў. У сценах Цэнтра праходзіць мерапрыемствы для беларускай супольнасці ў Вільні, прадастаўляецца псіхалагічная дапамога пацярпелым ад рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі беларусам.

На базе Цэнтра працуе нядзельная Беларуская школка, дзе штовыходныя праводзіцца па 15 заняткаў для беларускіх дзяцей і падлеткаў, а штомесяц адзначаюцца беларускія святы, Жаночы Клуб, курсы soft-skills у IT для падлеткаў, курсы беларускай, літоўскай і польскай моваў, каворкінг, бібліятэка, ладзяцца самыя розныя прэзентацыі, сустрэчы, імпрэзы і іншае.

У Цэнтры таксама працуе некалькі грамадскіх арганізацый: Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, журналісты «ZUBR.in», праваабарончая арганізацыя «Вясна», аб’яднанне медыкаў, вымушаных пакінуць Беларусь «Дактары за праўду і справядлівасць».

Спасылкі

Цэнтар беларускай супольнасьці й культуры ў Вільні

Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў Літвы Катэгорыя:Беларусы ў Вільні Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2021 годзе