Усама Хамада (; нар. 1979) — лівійскі дзяржаўны дзеяч. 16 мая 2023 года Палатай прадстаўнікоў прызначаны прэм’ер-міністрам урада нацыянальнай стабільнасці.

Біяграфія Нарадзіўся ў Адждабіі. З’яўляўся сынам Саада Хамада, прафесара шарыяцкіх навук.

Скончыў нафтавы ўніверсітэт «Яркая зорка» (г. Брэга), дзе атрымаў ступень бакалаўра. Потым вучыўся на магістра ў Малайзіі, а затым вярнуўся ў Лівію, каб у канчатковым выніку абараніць доктарскую ступень па хіміі нафты.

У 2013 годзе ўзначаліў урадавую камісію па атамнай энергіі. Працаваў старшынёй упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва. У 2016 годзе ў кабінеце Фаіза Сараджа, які падчас другой грамадзянскай вайны ўзначальваў Урад нацыянальнага адзінства, атрымаў пасаду міністра фінансаў. У 2018 годзе звольнены з-за падтрымкі праціўнікаў Сараджа — Палаты прадстаўнікоў і Лівійскай нацыянальнай арміі. Пасля завяршэння вайны ў новым аб’яднанным урадзе стаў міністрам планавання і фінансаў.

16 мая 2023 года Палата прадстаўнікоў прызначыла Хамаду прэм’ер-міністрам замест Фатхі Башагі. На сваёй пасадзе адзначыўся ўжо ў верасні, калі кіраваў ліквідацыяй наступстваў шторму «Даніэль».

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Лівіі Катэгорыя:Міністры фінансаў