Сурдака́мера (ад  — глухі + камера) — герметычнае памяшканне (кабіна) з гуканепранікальнымі сценкамі, якое служыць для правядзення фізіялагічных, псіхалагічных і іншых даследаванняў, а таксама трэніровак ва ўмовах частковага або поўнага спынення вонкавага ўздзеяння.

Унутраная паверхня сурдакамеры мае адмыслова пакрытую паверхню, якая забяспечвае мінімальнае адбіццё гукавых хваль. Сурдакамера забяспечваецца абсталяваннем жыццязабеспячэння, прыборамі і апаратамі рэгістрацыі вынікаў выпрабаванняў і непасрэднага назірання. Праводзіцца трэніроўка, праверка змен увагі, памяці, мыслення, хуткасці рэакцыі, самаадчування чалавека, які знаходзіцца ў камеры. Пры гэтым ствараецца пэўны рэжым чаргавання перыядаў поўнай цішыні і перыядаў уздзеяння на падвопытнага рознымі сігналамі — гукам, святлом, вібрацыяй і інш. Сурдакамера дазваляе таксама стварыць умовы так званай сэнсарнай дэпрывацыі, калі чалавек пазбаўляецца неабходнай інфармацыі.

Існуюць таксама сурдабаракамеры, у якіх магчыма пэўным чынам змяняць ціск унутры, так жа, як у баракамерах.

Заўвагі

Літаратура

Сурдака́мера //

Сурдокамера // Авиация: Энциклопедия / Гл. ред. Г. П. Свищев. — М.: Большая рос. энцикл.: Центр. аэрогидродинам. ин-т, 1994. — С. 552. — 735, с.: ил.; 27 см. — ISBN 5-85270-086-X (В пер.)

Спасылкі Опыт уединения // Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына Сурдобарокамера // Аб’яднаны мемарыяльны музей-запаведнік Ю. А. Гагарына Сурдокамера // Рувики Наталия Ячменникова Подготовка космонавтов в сурдокамере. Российский космонавт проведет трое суток без сна и в полной тишине // Интернет-портал «Российской газеты» Сурдокамера // Военный энциклопедический словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі

Катэгорыя:Медыцынскае абсталяванне Катэгорыя:Касмічная медыцына Катэгорыя:Авіяцыя