«Чарговы дзень пад акупацыяй» ― чацвёрты студыйны альбом гурта «Deviation», выдадзены ў 2009 годзе.

Спіс песень

Крытыка Музычны журналіст Сяргей Будкін з партала Experty.by адзначыў, што «вельмі няроўны, правакацыйны, душэўны, грубы і шчыры альбом падарылі нам гарадзенцы». Музычны крытык Дзмітрый Безкаравайны з партала Experty.by мяркуе, што «у цэлым альбом вельмі прамалінейны і брудны па гуку, але ёсць у ім нешта такое першабытна-сапраўднае. Вядома, гэта жудасна скрыўленае люстэрка рэчаіснасці, але якое з’яўляецца адказам на іншыя скрыўленні». Музычны журналіст Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by лічыць, што «галоўны й неаспрэчны плюс гэтай праграмы ― гранічная шчырасьць. Тая шчырасьць, ад адсутнасьці якой церпяць многія з тых, хто называе сваю музыку рокам, якой часьцей за ўсё й блізка няма ў тых, хто называе сваю музыку рэпам, якая цалкам адсутнічае ў тых, хто выконвае сіроцкія плачы пад назвай „папулярная беларуская песьня“…». Музычны крытык Алег Клімаў з партала Experty.by выказаў меркаванне, што «каштоўнасць альбома ў тым, што тут сабрана шмат з аўдыё-прыколаў, звязаных ясна з кім».

Удзельнікі Стас Пачобут — вакал

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Альбомы 2009 года Катэгорыя:Альбомы гурта «Deviation»