Сусве́тная слу́жба надво́р’я (ССН) — сістэма з трох сусветных і больш за дваццаць рэгіянальных метэаралагічных цэнтраў.

Створана ў 1963 годзе. Сусветныя цэнтры знаходзяцца ў Вашынгтоне, Маскве і Мельбурне. Міжнароднае супрацоўніцтва службаў надвор’я розных краін ажыццяўляе Сусветная метэаралагічная арганізацыя (СМА).

Асноўная мэта Сусветнай службы надвор’я — забяспечыць аператыўнае ўзаемадзеянне нацыянальных службаў надвор’я шляхам цэнтралізаванага збору, абмену, апрацоўкі і аналізу метэаралагічных і іншых звестак на ўсім зямным шары.

У склад ССН уваходзяць: Глабальная сістэма назіранняў (ГСН), Глабальная сістэма тэлесувязі (ГСТ), Глабальная служба апрацоўкі даных (ГСАД).

Цэнтры Сусветнай службы надвор’я выкарыстоўваюць інфармацыю назіранняў пастаянна дзеючых метэаралагічных і аэралагічных станцый і сетак, метэаралагічных штучных спадарожнікаў, шароў-зондаў і самалётаў, навуковых і метэаралагічных суднаў, станцый ракетнага зандзіравання і інш. Яны апрацоўваюць атрыманую інфармацыю, складаюць і распаўсюджваюць прыземныя і вышынныя карты надвор’я і іншыя прагнозныя матэрыялы. Таксама Сусветная служба надвор’я фарміруе стандарты вымярэння збіраемых даныхПогода // Сусветная метэаралагічная арганізацыя.

Станам на чэрвень 2023 года на сайце Сусветнага інфармацыйнага сэрвіса надвор’я прадстаўлена афіцыйная інфармацыя пра надвор’е для 3451 гарадоў, для 3307 з якіх даступныя прагнозы надвор’я, атрыманыя ад 139 краін-членаў праекта, а для 2209 гарадоў — кліматалагічная інфармацыя, атрыманая з 171 краінВсемирный информационный погодный сервис.

Літаратура

Морина О. М., Дербенцева А. М., Морин В. А. Метеорология и климатология: учебное пособие — Хабаровск: Изд-во Тихоокеан. гос. ун-та, 2013. — 68 с. — 100 экз. — ISBN 978-5-7389-1275-7.

Спасылкі Всемирный информационный погодный сервис // Всемирная метеорологическая организация Всемирная служба погоды // Метео Энциклопедия 23 марта ― Всемирный метеорологический день // Музей истории Гидрометцентра России Всемирная служба погоды (ВСП) // Сайт Міністэрства надзвычайных сітуацый Расійскай Федэрацыі Всемирный метеорологический день (День метеоролога) 2023 // Экалагічны інфармацый1ны цэнтр «Эко-Инфо» ЦНБ НАН Беларусі

Катэгорыя:Метэаралогія Катэгорыя:Міжнародныя навуковыя арганізацыі