«Небара́кі», або «Бе́дныя-няшча́сныя» () — мастацкі фільм рэжысёра Ёргаса Ланцімаса, экранізацыя аднайменнага рамана Аласдэра Грэя з Эмай Стоўн і Уілемам Дэфо ў галоўных ролях.
Прэм’ера фільма адбылася 1 верасня 2023 года на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, дзе карціна была адзначана галоўнай узнагародай — «Залатым львом».
Сюжэт Маладая жанчына Бэла Бакстэр вяртаецца да жыцця дзякуючы навукоўцу доктару Годвіну Бакстэру. Спачатку наіўная, Бэла імкнецца спазнаць навакольны свет, хоць і знаходзіцца пад абаронай Бакстэра. Жадаючы ўбачыць больш, яна збягае з Дунканам Ведэрбернам, спрытным і распусным адвакатам, і адпраўляецца ў падарожжа па кантынентах. Вызваліўшыся ад забабонаў свайго часу, Бэла патрабуе роўнасці і вызвалення.
Акцёрскі склад Эма Стоўн — Бэла Бакстэр Уілем Дэфо — доктар Годвін Бакстэр Рамі Юсэф — Макс Мак-Кэндлес Марк Руфала — Дункан Ведэрберн Крыстафер Эбат — сэр Обры дэ ла Поль Блесінгтан Маргарэт Куолі — Фелісіці Кэтрын Хантэр — мадам Суіні Ханна Шыгула — Марта фон Курцрок
Вытворчасць Праект быў аб’яўлены ў лютым 2021 годзе. Ёргас Ланцімас заняў рэжысёрскае крэсла, а Эма Стоўн падпісалася на галоўную ролю. Месяцам пазней да акцёрскага складу далучыўся Уілем Дэфо, а пазней у яго ўвайшлі Рамі Юсэф, Марк Руфала, Крыстафер Эбат, Кэтрын Хантэр і Маргарэт Куэлі.
Здымкі пачаліся ў жніўні 2021 года ў Лондане. Дадатковыя здымкі праходзілі ў Лісабоне, Парыжы і двух найбуйнейшых здымачных павільёнах Венгрыі.
Прэм’ера Сусветная прэм’ера фільма адбылася на 80-м Венецыянскім кінафестывалі, а яго афіцыйная прэм’ера ў ЗША запланавана кампаніяй «Searchlight Pictures» на 8 снежня 2023 года, у Вялікабрытаніі — на 12 студзеня 2024 года. Першапачаткова выхад фільма быў запланаваны на 8 верасня 2023 года, але быў перанесены на 8 снежня 2023 года з-за забастоўкі SAG-AFTRA у 2023 годзе.
Рэакцыя Прэм’ера ў Венецыі выклікала захапленне крытыкаў. Фільм удастоіўся 10-хвіліннай авацыі і 100% рэйтынга свежасці на сайце-агрэгатары прафесійных рэцэнзій «Rotten Tomatoes». Карціну адразу назвалі адным з галоўных фаварытаў фестывалю. 9 верасня 2023 года яна атрымала «Залатога льва».
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы Ірландыі 2023 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2023 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2023 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы пра Лондан Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Ёргаса Ланцімаса Катэгорыя:Фільмы кампаніі Fox Searchlight Pictures Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў» Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — камедыя ці мюзікл