Ксаверый Тадэвушавіч Ліпскі (; 1764 — пасля 1820) — каталіцкі шляхціц, землеўласнік, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, мэр Мінска (1812).

Біяграфія Належаў да шляхецкага (дваранскага) роду Ліпскіх. Нарадзіўся ў 1764 г. у сям’і Тадэвуша Ліпскага, ленчыцкага кашталяна і шамбяляна.

Ажаніўся з дваранкай-каталічкай Барбарай Юзафаўнай Прозар, дачкой Юзафа Станіслававіча Прозара (1723—1788), маёра войск ВКЛ, і яго жонкі Аляксандры Заранак. У шлюбе меў тры сына і дзве дачкі.

У 1782—1786 гг. служыў пры канцылярыі каралеўскага двара Рэчы Паспалітай. У 1791—1792 гг. быў выбраны шляхтай Мінскага ваяводства дэпутатам у Галоўны Трыбунал ВКЛ. У 1793 г. быў выбраны шляхтай Мінскага ваяводства на пасаду межавага суддзі Мінскага ваяводства.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходжання мінскіх зямель ВКЛ у склад Расійскай імперыі, у 1796 г. атрымаў расійскі чын надворнага саветніка.

Валодаў фальваркам Юрчаў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1811—1813 гг. па выбару дваран Мінскай губерні быў старшынёй ІІ Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні.

У часы франка-расійскай вайны 1812 г. быў прызначаны французскімі ваеннымі ўладамі 27 ліпеня 1812 г. на пасаду мэра Мінска — займаў пасаду да 16 лістапада 1812 г.

У 1814 г. з’яўляўся апекуном дваранак Сафіі (графіні) і Валерыі (генеральшы) Завіш у адносінах да фальваркаў Абелькавічы і Пласкаўшчына ў Навагрудскім павеце.

У 1818—1820 гг. па выбару дваран Мінскай губерні быў старшынёй І Дэпартамента Галоўнага суда Мінскай губерні.

Літаратура Часовая мінская газета. 1812 год / агульн. рэд., перакл. з польск., персаналіі і паслясл. Я. Анішчанкі. — Мінск : Хурсік, 2008. — 181 с.

Ксаверый Тадэвушавіч Катэгорыя:Кіраўнікі Мінска